Гэтая старонка ўтрымлівае ненарматыўную лексыку. Зьмест гэтай старонкі можа здацца некаторым чытачам непрыстойным альбо абразьлівым. |
«Путін — хуйло» | |
«Пуцін — хуйло» | |
Краіна | Украіна |
---|---|
НСК «Олімпійський» перад канцэртам гурту «Океан Ельзи» | |
«Путін — хуйло» у Вікісховішчы |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Арыгінальны варыянт песьні ў выкананьні фанатаў ФК «Мэталіст» у Харкаве, які атрымаў масавае распаўсюджаньне | |
Песьня ў выкананьні в. а. міністра замежных справаў Украіны Андрэя Дзяшчыцы (амбасада РФ, Кіеў) | |
Беларусы і ўкраінцы сьпяваюць «Путін — хуйло», падчас выступу гурту «Гайдамаки», рок-фэст «Басовішча» |
«Путін — хуйло!» (па-беларуску: Пуцін — хуйло!) — украінская народная[1][2] лаянкавая песьня-крычалка, інтэрнэт-мэм, які стаў папулярным пасьля расейскай інтэрвэнцыі ва Ўкраіну ў 2014 годзе сярод крытыкаў палітыкі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімера Пуціна як ва Ўкраіне, так і за яе межамі.
Путін - хуйло! ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла |
||
Нярэдка крычалка выконваецца а капэла, але ўсё часьцей з дапамогай музычнага суправаджэньня й шматразова паўтараецца, перамяжоўваючыся зь перапеўкамі «ла-ла-ла-ла», часам таксама ўжываюць «ло-ло-ло-ло» для рыфмы са словам «хуйло».
Упершыню дакумэнтальна зафіксаваная ў Харкаве 30 сакавіка 2014 году, калі песьню выканалі на сумесным маршы фанаты харкаўскага «Мэталісту» і данецкага «Шахтару»[3]. Затым песьню падхапілі фанаты іншых футбольных клюбаў, у тым ліку кіеўскага «Дынама»[4], чарнігаўскай «Дзясны»[5], львоўскіх «Карпатаў»[6], палтаўскай «Ворсклы»[7] і іншыя.
Першы відэаролік на сэрвісе YouTube быў загружаны 4 красавіка пад назвай «инцидент на параде в Москве Путин хуйло Хит лета 2014 года»[8]
У траўні 2014 году кавэр-вэрсію песьні запісаў гурт «Телері», словы якой былі некалькі перайначаныя для пазьбяганьня нецэнзурнага тэксту — «Пуцін hello», але ў сюжэце відэакліпу герой песьні падвяргаецца катаваньням у выглядзе гвалтоўнага кармленьня традыцыйным украінскім прадуктам — салам[9].
Песьня хутка стала папулярнай і ў чэрвені зьявіўся першы запіс, выкананы пры ўдзеле ўкраінскіх турыстаў за мяжой — у Лос-Анджэлес[10].
22 ліпеня 2014 году ў сеціве зьявіўся відэазапіс з выкананьнем песьні беларусамі на штогадовым рок-фэсьце «Басовішча» у Польшчы[11].
На сёньняшні дзень крычалку выконваюць ужо і за межамі Ўкраіны, у тым ліку ў такіх краінах як ЗША, Канада, Мэксыка, Японія, краінах СНД і Заходняй Эўропы[12].
15 чэрвеня асноўны выраз песьні стаў больш вядомы дзякуючы в.а. міністра ўнутраных справаў Украіны Андрэю Дзяшчыцу, які вымавіў асноўныя словы песьні падчас антываеннага мітынгу ля амбасады РФ у Кіеве, на які Дзяшчыца прыбыў з мэтаю супакойваньня мітынгоўцаў[13][14]. Гэты факт выклікаў незадавальненьне ў кіраўніцтва РФ, міністар замежных спраў гэтай краіны Сяргей Лаўроў зрабіў адпаведную пратэсную заяву[15].
Песьня займела ўвагу ў незалежнай беларускай[16][17] і сусьветнай прэсы, была тэмай публікацыяў уплывовых міжнародных газэт, такіх як The Guardian[14], The Washington Post[12], The Wall Street Journal[18], Радыё «Свабодная Эўропа»/Радыё «Свабода»[19], Gazeta Wyborcza[20], The Atlantic[21], Israel HaYom[22] і шматлікіх іншых.
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
«Народны гіт» на Барысаў-Арэне |
Найбольш вядомым прыкладам ужываньня крычалкі ў Беларусі зьяўляецца сумеснае выкананье 9 кастрычніка 2014 году беларускімі і ўкраінскімі футбольнымі фанатамі песьні на матчы Беларусь-Украіна на Барысаў-Арэне, відэа якога неўзабаве зьявілася на відэагостынгу YouTube.
Пасьля матчу за выкананьне крычалкі праваахоўнымі органамі былі затрыманыя дзясяткі беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў[23].
Падзея выклікала пэўны розгалас у байнэце з прычыны неадназначнай трактоўкі падзеі ў беларускай блогасфэры і сацыяльных сетках[24].
21 красавіка 2014 году ўкраінскі рок-гурт «АстрагентА» выпусьціў музычны відэакліп зь пераробкай песьні ў жанры мэтал[25]. 7 чэрвеня таго ж году ўкраінскі гурт Mad Heads(uk) выканаў песьню на мотафэстывалі «Тарасава гара» ў сяле Чапаеўка(uk) (Залатаноскі раён, Чаркаская вобласьць, Украіна)[26]. 20 чэрвеня 2014 году гурт «Нікапаль-2» выдаў кліп зь пераробкай песьні ў танцавальным клюбным жанры[27].
Украінскімі праграмістамі быў распрацаваны адмысловы плагін[28], які аўтаматычна замяняе на прагляданых старонках усе словы з прозьвішчам расейскага прэзыдэнта на адпаведнае лаянкавае слова.
Путін — хуйло! — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў