Пчаліныя | |
Меданосная пчала | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Тып | Суставаногія |
Надкляса | Шасьціногія |
Кляса | Вусякі |
Атрад | Балонкакрылыя |
Падатрад | Сьцябліністачэраўныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Apoidea | |
Пчалі́ныя — надсямейства джаланосных[1] лятальных вусякоў падатрада сьцябліністачэраўныя атраду балонкакрылых, роднаснае восам і мурашам. Навука аб пчолах называецца апіялёгія (апідалёгія).
Налічвае 6 сямействаў і каля 30 000 відаў. Пашыраныя паўсюдна. Кормяцца пылком і нэктарам расьлінаў. Маюць гаспадарчую значнасьць у якасьці апыляльнікаў расьлінаў. Меданосных пчолаў разводзяць дзеля атрыманьня мёду і іншых вырабаў пчалярства. Даўжыня складае ад 1,5 мм да 5 см. У большасьці відаў 1—1,5 см. Цела пераважна ўкрытае валаскамі. Рот грызуча-ліжучы ў выглядзе хабатка. Многія віды маюць зьбіральныя прыстасаваньні для пылку, у тым ліку густыя валаскі на задніх нагах або пашыраныя галёнкі і першы членік задняй лапкі. Добра разьвітыя сьлінныя залозы і вальляк. Маюць джала і атрутныя залозы. Большасьць відаў адзіночныя. У гнязьдзе самец і самка, якая будуе гняздо і зьбірае корм для лічынак. У грамадзкіх відаў пчаліная сям'я складаецца з адной або некалькіх плодных самак і самцоў, а таксама мноства бясплодных працоўных самак. Паразытныя віды адкладаюць яйцы на корм, назапашаны іншымі вусякамі, і карыстаюцца гнёздамі іншых відаў пчолаў[2].
У Беларусі пераважна трапляюцца чмялі і віды сямейства пчолаў — андрэна, гілеюс, калет і панург[2].
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |