Пшамыслаў Франкоўскі | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 красавіка 1995[1][2] (30 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Галатасарай | |
Нумар | 29 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2014 2014—2019 2019—2021 2021— 2025— |
Лехія Ягелёнія Чыкага Файр Лянс → Галатасарай (арэнда) |
41 (2) 140 (24) 63 (10) 122 (18) 1 (0) |
Зборныя | ||
2018— | Польшча | 47 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Пшамыслаў Франкоўскі (па-польску: Przemysław Frankowski; нар. 12 красавіка 1995 году) — польскі футбаліст, паўабаронца і ўінгер турэцкага клюбу «Галатасарай» (у арэндзе зь «Лянсу») і нацыянальнай зборнай Польшчы.
Пачаў кар’еру ў родным Гданьску, дзе абараняў колеры мясцовай «Лехіі». 1 жніўня 2014 году далучыўся да «Ягелёніі», у складзе якой правёў шмат гадоў. 22 студзеня 2019 году склаў працоўную дамову з клюбам МЛС «Чыкага Файр»[4]. Дэбютаваў 3 сакавіка ў матчы супраць «Лос-Анджэлес Гэлаксі»[5]. 5 жніўня 2021 году прыяднаўся да францускага «Лянсу», што каштавала эўрапейскага клюбу 2,3 мільёнаў эўра[6][7].
10 лютага 2025 году турэцкі клюб «Галатасарай» пачаў перамовы аб складаньні кантракту з Франкоўскім на правах арэнды да канца сэзону 2024—2025 гадоў[8]. Перамовы скончыліся пасьпяхова, а ўгода таксама ўлучала апцыён на выкуп правоў на гульца за 7 мільёнаў эўра[9].