Пэдзі Макарці | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 траўня 1983 (41 год) | |
Рост | 185 см | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2005 2002—2003 2005—2007 2007—2008 2008—2016 2014 2015 2015—2016 |
Манчэстэр Сіці → Бостан Юнайтэд (арэнда) Лэстэр Сіці Чарлтан Атлетык Крыстал Пэлас → Шэфілд Юнайтэд (арэнда) → Болтан Ўандэрэрз (арэнда) → Прэстан Норт Энд (арэнда) |
0 (0) 12 (0) 72 (3) 29 (2) 134 (6) 11 (1) 5 (0) 1 (0) |
Патрык Рычард «Пэдзі» Макарці (па-ангельску: Patrick Richard «Paddy» McCarthy; нарадзіўся 31 траўня 1983 году, Дублін, Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст.
Макарці далучыўся да «Лэстэр Сіці» ў сакавіку 2005 году, перайшоўшы ў клюб з «Манчэстэр Сіці» за суму ў памеры 100 тысяч фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[1]. Пэдзі ніколі не гуляў за першую каманду «Манчэстэр Сіці», але некаторы час правёў у арэндах у клюбах «Бостан Юнайтэд» і «Нотс Каўнці» ў 2002 і 2003 гадох. «Бостан» нават рабіў прапанову аб выкупе гульца на сталай аснове ў лютым 2003 году[2].
Макарці стаў улюбёнцам заўзятарамі «Лэстэру», з-за ягонага асабліва дзелавога стылю гульні, а ў ліпені 2006 году Пэдзі быў прызначаны капітанам клюбу. Ягоны сэзон 2006—2007 гадоў быў перарваны, калі ён вывіхнуў плячо ў вучэбнай аварыі ў лютым 2007 году[3]. Тым ня менш, Макарці выказаў жаданьне пакінуць клюб да пачатку наступнага сэзону, нягледзячы на тое, што гульцу быў прапанаваны новы кантракт[4].
Наступным клюбам гульца стаў «Чарлтан Атлетык», сума трансфэру склала 650 тысяч фунтаў[5]. Ён правёў усяго толькі год у новым клюбе, перайшоўшы ўлетку 2008 году ў склад клюбу «Крыстал Пэлас», стаўшы часткай зьдзелкі, паводле якой у процілеглым кірунку адправіўся Марк Гадсан[6]. З моманту выступаў за «арлоў», Макарці зарэкамэндаваў сябе як моцны й надзейны цэнтральны абаронца. Ён быў занепакоены сэрыяй траўмаў пляча, якія не давалі яму згуляць ў большай частцы сэзонаў 2008—2009 і 2009—2010 гадоў, але гэта не перашкодзіла яму стаць капітанам клюбу напярэдадні сэзону 2010—2011 гадоў.
Макарці прапусьціў увесь сэзон 2012—2013 гадоў з-за траўмы пахвіны.