Пэйтан Крэбс | ||
---|---|---|
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 26 студзеня 2001 (24 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Бафала Сэйбрз | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 17, 2019 Вэгас Голдэн Найтс | |
Гульнявая кар’ера | 2021 — цяпер |
Пэ́йтан Крэбс (па-ангельску: Peyton Krebs; нар. 26 студзеня 2001 году) — канадзкі хакеіст, нападнік клюбу «Бафала Сэйбрз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Яшчэ юнаком гулец быў абраны клюбам «Вэгас Голдэн Найтс» на драфце НХЛ 2019 году ў першым раўндзе пад агульным нумарам 17. У новым клюбе Крэбс дэбютаваў 3 траўня 2021 году ў матчы супраць «Мінэсоты Ўайлд». Пры гэтым нападнік зарабіў асыстэнцкі пункт, але гульня скончылася паразай нэвадаўцаў зь лікам 6:5[1]. У лістападзе таго ж году поруч з Алексам Такам і правам драфту у двух раўндах быў абменены з «Бафала Сэйбрз». У адваротным кірунку рушыў Джэй Айкел і права на драфт у трэцім раўндзе 2023 году[2][3].