Пэрсэй | |
Лацінская назва | Perseus |
---|---|
· у родным склоне | Persei |
· скарот | Per |
Простае ўзьняцьцё | 3г |
Схіленьне | +45° |
Квадрант | NQ1 |
Плошча | 615 кв. гр. (24-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 65 |
Зорак з плянэтамі | 7 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 5 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 0 |
Найярчэйшая зорка | Мірфак (α Per) (1,79m) |
Найбліжэйшая зорка | GJ 3182 (33,62 сьв. г., 10,31 пк) |
Аб’екты Мэсье | 2 |
Мэтэорныя патокі | |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −35°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сьнежня. |
Пэрсэ́й (па-лацінску: Perseus, Per) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, названае ў гонар героя старажытнагрэцкай міталёгіі Пэрсэя. Пералічанае ў II стагодзьдзі сярод 48 сузор’яў Пталемэя, Пэрсэй застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Побач з Пэрсэем знаходзяцца й некаторыя з герояў паданьня пра Пэрсэя: Андрамэда (якую ён уратаваў), Кіт (марская пачвара, якую ён адолеў), і Цэфэй з Касіяпэяй (шляхетныя бацькі Андрамэды). На тэрыторыі Беларусі можна бачыць увесь год, акрамя позьняй вясны.[1]
Найярчэйшай зоркай сузор’я зьяўляецца Мірфак (α Пэрсэя) — жоўта-белы звышгігант з зорнай велічынёй 1,79. Але ўсё ж найадметнейшай зьяўляецца зьменная зорка Альголь, зьменная яскраваць якой дала пачатак мноству легендаў. GK Пэрсэя была новай зоркай, якая выбліснула ў 1901 годзе да велічыні 0,2, стаўшы на кароткі час адным з найярчэйшых аб’ектаў начнога неба. Сузор’е дало назву Скупнасьці Пэрсэя (Эйбэл 426) — грамаднай скупнасьці галяктык за 250 млн сьветлавых гадоў ад Зямлі. У сузор’і Пэрсэі пачынаецца і адзін з найадметнейшых мэтэорных патокаў — Пэрсэіды.
Пэрсэй (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|