Пэтар Чэх | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 траўня 1982[1][2][3][…] (42 гады) | |
Рост | 196 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | брамнік, брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2001 2001—2002 2002—2004 2004—2015 2015—2019 |
Хмель Спарта Прага Рэн Чэлсі Арсэнал |
27 (0) 27 (0) 70 (0) 333 (0) 110 (0) |
Зборныя | ||
2002—2016 | Чэхія | 124 (0) |
Пэтар Чэх (па-чэску: Petr Čech; праслухаць ); нарадзіўся 20 траўня 1982 году, Пльзень, Чэхаславаччына) — былы чэскі футбаліст, брамнік. Выступаў за «Хмель», «Спарту», «Рэн», «Чэлсі», «Арсэнал» і нацыянальную зборную Чэхіі. У 2005 і 2007 гадах Чэх быў прызнаны найлепшым брамнікам Лігі чэмпіёнаў УЭФА.
Чэх пачынаў як паўабаронца за моладзевую каманду пльзенскай «Вікторыі», зрэдку гуляючы ў варотах. Зламаўшы сабе нагу ў 10 гадоў, ён выбраў пазыцыю брамніка.
Дэбют Чэха на прафэсійным узроўні адбыўся ў 17 гадоў за футбольны клюб «Хмель» у 1999 годзе.
Трансфэр на суму 700 тысяч эўра дазволіў клюбу «Спарта» набыць брамніка, які паставіў нацыянальны рэкорд: 855 хвілін без прапушчаных галоў.
Пасьля ўсяго аднаго сэзону ў праскай «Спарце» Чэх быў набыты францускім клюбам «Рэн» за 5 млн эўра ў ліпені 2002 году. Дзякуючы выдатнай гульні чэскага брамніка, каманда дасягнула паўфіналу Кубка Францыі й заняла 9-е месца ў найвышэйшым дывізіёне ў сэзоне 2003—2004 гадоў.
У студзені 2004 году Пэтар Чэх пагадзіўся на летні пераход у «Чэлсі» за 10,3 млн эўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт.
Прыехаўшы ў «Чэлсі», Чэх не адразу стаў асноўным брамнікам, таму што ў клюбе ўжо быў Карлё Кудычыні, які лічыўся найлепшым брамнікам ангельскай Прэм’ер-Лігі. Аднак Карлё Кудычыні зьдзейсьніў некалькі памылак падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі, і Чэха паставілі ў створ брамы. У 2005 годзе Пэтар пабіў рэкорд Пэтэра Шмэйхэля, не прапусьціўшы ніводнага голу на працягу 11 гульняў і 35 хвілін (1025 хвілін).
Пасьля атрыманьня цяжкай траўмы галавы (уціснуты пералом чэрапа), якую яму зрабіў гулец «Рэдынгу» Стывэн Гант, кар’ера галкіпэра знаходзілася пад пагрозай. Аднак Пэтар здолеў акрыяць ад пашкоджаньня раней пакладзенага тэрміну і працягнуў дэманстраваць выбітную гульню ў браме. У пазьбяганьне атрыманьня паўторнай траўмы галавы брамнік выходзіў на поле ў спэцыяльна вырабленым для яго ахоўным шлеме. Пасьля пераходу ў клюб Тыбо Куртуа брамнік страціў пазыцыю асноўнага галкіпэра каманды і быў вымушаны сесьці на лаву запасных.
29 чэрвеня 2015 году перайшоў у склад лёнданскага «Арсэналу», які выклаў 10 млн фунтаў за чэскага брамніка. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2018—2019 гадоў.
«Чэлсі»:
Жанаты, мае дачку і сына.