Пяльмені | |
Пяльмені | |
Нацыянальная страва | удмурцкая, комі, расейская |
---|---|
Паходжаньне | Расея |
Рэгіён | Усходняя Эўропа |
Асноўны складнік | цеста, мяса |
Распаўсюджаныя складнікі | рыба |
Падобныя стравы | калдуны |
Пяльме́ні (на мове комі і удм. Пельнянь, рас. Пельмени) — страва ўдмурцкай, комі і расейскай кухняў у выглядзе адварных вырабаў з прэснага цеста з начыньнем зь сечанага мяса ці рыбы.
Расейскае слова пельмени зьяўляецца запазычаньнем зь пермскіх моваў (комі і ўдмурцкай): пельнянь — «хлебнае вуха»: пель «вуха» + нянь «хлеб»[1][2][3].
Турыстычная індустрыя Ўдмуртыі намагаецца замацаваць за рэгіёнам статус «радзімы пяльменяў». Зь 2015 году ў рэспубліцы ладзіцца фэст «Сусьветны дзень пяльменя»[4].
Цеста для пяльменяў рыхтуецца з мукі, яек і вады (радзей малака). Начыньне клясычных пяльменяў вырабляецца зь ялавічыны, сьвініны і / або бараніны з даданьнем розных спэцыяў, цыбулі, часам часныку, магчыма выкарыстаньне таксама мяса мядзьведзя, аленя, лася, гусака, рыбы, сьвінога сала, бульбы, капусты.