Пярну | |
Pärnu jõgi | |
Рака Пярну | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Цэнтральная эстонская раўніна |
Вусьце | Рыскі заліў |
Краіны басэйну | Эстонія і Латвія |
Даўжыня | 144 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 64,4 м³/сэк |
Плошча басэйну | 6920 км² |
Пя́рну — рака ў Эстоніі. Даўжыня 144 км, плошча басэйна 6920 км². Упадае ў Пярнускую затоку Рыскай затокі Балтыйскага мора. На рацэ Пярну знаходзіцца аднайменны горад.
Сілкаваньне зьмяшанае, у вярхоўях зь перавагай падземнага, у нізавых — дажджавое. Сярэднегадавы сьцёк вады — 64,4 м³/сэк[1]. Замярзае не штогод (звычайна ў сярэдзіне сьнежня, ускрываюць у канцы сакавіка). У прывусьцевай частцы суднаходная. На Пярну маецца 11 плацінаў і малыя ГЭС.