Пячора Шавэ́ (па-француску: grotte Chauvet) — пячора з наскальнымі дагістарычнымі малюнкамі на поўдні Францыі ў даліне ракі Ардэш. У 2014 годзе папоўніла сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО[1].
Узрост найстарэйшых малюнкаў у пячоры складае каля 36 тыс. гадоў, аднак дакладнае датаваньне выклікае спрэчкі.
18 сьнежня 1994 году пячору Шавэ адкрылі тры спэлеолягі: Жан-Мары Шавэ (Jean-Marie Chauvet), Эльет Брунэль (Éliette Brunel) і Крыстыян Іер (Christian Hillaire).
Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |