Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1477 |
Памёр | 31 кастрычніка 1553[1] |
Пахаваны | |
Род | Кміты[d] |
Бацькі | Станіслаў Кміта[d] Кацярына Тарноўская[d] |
Дзейнасьць | дзяржаўны дзяяч |
Пётар Кміта-Сабенскі гербу Шранява (1477 — 31 кастрычніка 1553, Кракаў) — маршалак вялікі каронны (з 1529), маршалак надворны каронны (1518—1529), ваявода кракаўскі (1536—1553), староста генэральны кракаўскі (1533—1553), староста сьпіскі (1522—1553), ваявода сандамерскі ад 1535, кашталян сандамерскі ад 1532, кашталян войніцкі (1527 = 1532), староста кольскі ад 1524 і перамышльскі ад 1511, меў шмат маёнткаў і сёлаў ва ўласнасьці ў Бяшчадах. Малодшы сын Станіслава Кміта, ваяводы рускага і Кацярыны Тарноўскай, унук Яна Кміты, быў мужам Барбары Кміты (якая ўспадкавала ад яго Загуж і Леско) і швагерам Яна Грэбурта. Быў выкшталцоным і гарачым прыхільнікам Эразма Ратэрдамскага, апошні ў сваю чаргу прысьвячаў Кміту свае творы. Адзін з найбагацейшых і найбольш уплывовых людзей у Польшчы.
Пётар Кміта правёў сваю маладосьць пры двары імпэратара Максыміліяна I, дзе адзначыўся сваёй мужнасьцю ў войску і набыў гуманістычныя погляды. Удзельнічаў у бітве пад Вішняўцом у 1512 годзе, прымаў удзел у бітве з маскоўцамі пад Воршай у 1514 годзе. У 1518 атрымаў тытул маршалка надворнага кароннага. У 1520 браў удзел у вайне з Тэўтонскім ордэнам. У 1524 браў удзел у вайне з туркмамі. У 1522 быў паслом Польшчы на сойме Райху ў Нюрнбэргу.
Быў прыхільнікам каралевы Боны Сфорца і вёў спрэчку з каралём Жыгімонтам Аўгустам, супраціўляючыся жаніцьбе караля на Барбары Радзівіл, аднак на сойме 1550 году заняў прынцыпова супрацьлеглую пазыцыю і перайшоў на бок караля. 24 жніўня ганарова прымаў Жыгімонта і Барабару ў сваім вішніцкім замку.
Займаўся мэцэнацкай дзейнасьцю, ягоны двор у Вішніцы стаў адным з цэнтраў рэнэсансу ў Рэчы Паспалітай. Фінансаваў выдавецкую дзейнасьць. Яго прыдворным быў Марцін Бельскі.
Пётар Кміта памёр 31 кастрычніка 1553, пахаваньне адбылося на месяц пазьней. Дзяцей ня меў.