Пі́ксэл (па-ангельску: pixel, скар. ад анг. picture element — «элемэнт відарысу») — найдрабнейшая адзінка лічбавага відарысу (лічбавай выявы) у растравай графіцы.
Кожны піксэл відарысу — аб’ект, які характарызуецца азначаным колерам або градацыяй шэрага колеру. Адзін піксэл можа захоўваць інфармацыю толькі пра адзін колер, што й асацыюецца зь ім.
Таксама піксэл — гэта найменшая адзінка відарысу, які атрымоўваюць з дапамогай графічных сыстэм вываду інфармацыі (кампутарныя маніторы, друкаркі і г. д.). У сучасных графічных сыстэмах часьцей за ўсё мае квадратную форму. Ад колькасьці піксэлаў залежыць дэталёвасьць відарысу.