Пірэйскі ўнівэрсытэт | |
Πανεπιστήμιο Πειραιώς | |
Заснаваны | 1938 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Сетка грэцкіх унівэрсытэтаў[d][2] і Open Technologies Alliance[d][3] |
Вэб-сайт | unipi.gr (грэцк.) (анг.) |
Пірэйскі ўнівэрсытэт (па-грэцку: Πανεπιστήμιο Πειραιώς) — грэцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, які месьціцца ў Пірэі. У агульнай складанасьці ўстанова мае дзесяць акадэмічных аддзелаў, арыентаваных галоўным чынам на бізнэсовае кіраваньне, інфарматыку, эканоміку, фінансы і марскія дасьледаваньні[4]. Пірэйскі ўнівэрсытэт мае другую паводле велічыні бізнэсовую школу ў Грэцыі, а катэдра банкаўскай справы і фінансавага кіраваньня ёсьць найстарэйшым акадэмічным факультэтам краіны ў галіне фінансаў[5].
Унівэрсытэт першапачаткова паўстаў у якасьці прамысловай школы ў 1938 годзе. У 1945 годзе яна была перайменавана ў Найвышэйшую школу прамысловых дасьледаваньняў. Сучасную назву вучэльня атрымала толькі ў 1989 годзе. Цяпер ва ўнівэрсытэце працуе навукова-дасьледчы цэнтар, які з моманту свайго заснаваньня ў 1989 годзе бярэ ўдзел у тэхналягічных дасьледаваньнях на нацыянальным і міжнародным узроўнях, асабліва ў галіне кампутарных сетак і інтэрнэт-тэхналёгіяў.