Піюс II (папа рымскі)

Піюс II (папа рымскі)
па-лацінску: Pius PP. II
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Хуан Карвахаль[d]
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-італьянску: Enea Silvio Piccolomini
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1405[1][2]
Памёр 14 жніўня 1464[1][2] (58 гадоў)
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[5]
Бацькі Silvio Piccolomini[d][6]
Vittoria Forteguerri[d][6]
Дзецідзеці Энэа[d]
Адукацыя
Заняткікаталіцкі сьвятар, дыплямат, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту, паэт, гісторык, географ
Гербгерб

Піюс II (па-лацінску: Pius PP. II), сьвецкае імя Энэа Сыльвіё Пікаляміні (італ. Enea Silvio Piccolomini; 18 кастрычніка 1405, Сарчыньяна, Рэспубліка Сіена — 14 жніўня 1464, Анкона, Папская вобласьць) — папа рымскі (19 жніўня 1458 — 14 жніўня 1464).

Будучы гуманістам, Піюс II падтрымліваў разьвіцьцё культурнага жыцьця пры папскім двары. Сам ён увесь час цікавіўся клясычнай літаратурай, праводзячы ночы, як ён сам пра гэта казаў, за чытаньнем лацінскіх паэтаў або ў напісаньні ўласнага дзёньніка. Ён пакінуў па сабе адзіную вядомую папскую аўтабіяграфію, якая называлася «Камэнтары». За часам Піюса II пашырыўся рымскі ўнівэрсытэт Сапіенца. Піюс II выношваў фантастычныя пляны з навяртаньня ў хрысьціянства турэцкага султана.

Ліцьвіны і літоўская мова

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пакінуў апісаньне Літвы і народу гэтай краіны — ліцьвінаў, якія гаворыць на славянскай мове — у працы «De Polonia, Lithuania et Prussia»[a][7]:

« Літва з сваімі шырокімі прасторамі мяжуе з Польшчай ад усходу. Краіна багатая на балоты і лясістая... У Ліцьвінаў рэдкія гарады, няшмат таксама і вёсак. Асноўнае багацьце народу — скуры зьвяроў, якіх у нашым часе называюць сабалямі і гарнастаямі... Шмат у іх воску і мёду, што даюць дзікія пчолы ў лясох. Віно ўжываюць рэдка, а хлеб у іх чорны. Прадукты харчаваньня дае гадоўля свойскай жывёлы, а таму несельнікі спажываюць шмат малака. Мова народу славянская. Яна вельмі разьлеглая і падзеленая на розныя адгалінаваньні. Сярод славянаў адныя належаць да Рымскай царквы, як Далматы, Харваты, Карнійцы і Палякі. Іншыя трымаюцца памылак Грэкаў, як Баўгары, Русіны і многа зь Ліцьвінаў. Зноў жа іншыя выдумалі свае ўласныя ерасі, як Чэхі, Маравы і Басьнякі... Некаторыя дасюль яшчэ жывуць у сьлепаце паганскай, напрыклад, шматлікія зь Ліцьвінаў пакланяюцца ідалам. У нашым часе вялікая частка іх прымкнула да вучэньня Хрыста, калі Ўладзіслаў (Ягайла), які паходзіў з гэтага народу, атрымаў карону Польшчы. »

Як зазначае гісторык Павал Урбан, хоць сам Сыльвіё Пікаляміні не наведваў Вялікага Княства Літоўскага, але ён добра ведаў доктара і прафэсара тэалёгіі Яна Гераніма з Прагі, які быў асабістым прапаведнікам і спавядальнікам Ягайлы, і браў удзел у хрышчэньні насельніцтва Літвы. Таксама як япіскам, а пазьней кардынал Сыльвіё Пікаляміні ведаў кардынала Ізідара — праваслаўнага мітрапаліта, які ад імя Вялікага Княства Літоўскага ў 1439 годзе падпісаў акты Флярэнтыйскай уніі. Таксама з пачаткам вайны паміж Каралеўствам Польскім і крыжакамі (1454 год) Сыльвіё Пікаляміні як легат Ватыкана браў удзел у спробах замірыць супраціўнікаў, а ў 1457 годз ён стаў япіскапам прускай зямлі Варміі. Апроч таго, будучы ўжо кіраўніком Ватыкану, папа Піюс II, з усяго відаць, меў беспасярэднія кантанты зь Вільняй[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]