Равэлін

Равэлін фартэцыі Пэтэрсбург

Равэлін (анг. , франц. ravelin) — дадатковае абарончае ўмацаваньне фартэцыі перад курцінай у прамежку між бастыёнамі ці перад брамай.

Выкарыстоўваўся для абароны прасла сьцяны ва ўмовах прамой атакі, а таксама для разьмяшчэньня артылерыі, якая магла флянкаваць сумежныя бастыёны. Профіль равэліна быў ніжэйшы за галоўныя курціны і бастыёны, што дазваляла зь іх весьці агонь па ворагу перад равэлінам. Было распрацавана ў новаітальянскай школе, пазьней у межах галяндзкай школы равэлін стаў адным з галоўных элемэнтаў паглыбленьня абароны.

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5