Радрыга Палясіё | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 лютага 1982[1][2][3][…] (42 гады) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2004 2004—2005 2005—2009 2009—2012 2012—2017 2017—2021 2021—2022 |
Уракан ТА Банфільд Бока Хуніёрс Джэноа Інтэрнацыянале Балёньня Брэшыя |
53 (15) 36 (9) 117 (51) 90 (35) 140 (39) 127 (19) 33 (6) |
Зборныя | ||
2005—2014 | Аргентына | 27 (3) |
Радры́га Сэба́стыян Паля́сіё (па-гішпанску: Rodrigo Sebastián Palacio; нарадзіўся 5 лютага 1982 году, Баія-Блянка, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст. Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Паводле амплюа гуляў на пазыцыі нападніка.
У раньнія гады Рыдрыга займаўся футболам у клюбе свайго роднага гораду «Уракан», пасьля чаго некаторы час правёў у складзе «Банфільду». У 2005 годзе Палясіё быў набыты адным з наймацнейшых клюбаў Аргентыны, «Бокай Хуніёрс», зь якім дамогся мноства тытулаў як у нацыянальным чэмпіянаце, гэтак і ў міжнародных спаборніцтвах.
У ліпені 2009 году Радрыга падпісаў чатырохгадовы кантракт з італьянскім клюбам «Джэноа», які заплаціў за ягоны пераход 5 млн даляраў[4]. 23 жніўня 2009 году нападнік дэбютаваў у Сэрыі А сэзону 2009—2010 гадоў, выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайму матчу супраць «Ромы» (3:2)[5].
22 траўня 2012 году прэзыдэнт «Джэноа» Энрыка Прэцыёзі пацьвердзіў, што Палясіё стане гульцом «Інтэрнацыянале», пачынаючы з сэзону 2012—2013 гадоў[6].
Выступы Палясіё за «Боку Хуніёрс» прыцягнулі ўвагу трэнэра нацыянальнай зборнай Аргентыны Хасэ Пэкермана, які вызваў гульца ў склад каманды. Дэбют Радрыга адбыўся 9 сакавіка 2005 году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі, які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1.
«Бока Хуніёрс»:
Аргентына: