Радыябіялёгія (ад радые… + біялёгія) ці радыяцыйная біялёгія — навука, якая вывучае дзеяньне выпраменьваньняў на біялягічныя аб’екты. Радыябіялёгія зьяўляецца самастойнай комплекснай навуковай дысцыплінай, мае цесныя сувязі з наступнымі тэарэтычнымі ды прыкладнымі галінамі ведаў — біялёгіяй, фізыялёгіяй, цыталёгіяй, генэтыкай, біяхіміяй, біяфізыкай, ядзернай фізыкай, фармакалёгіяй, гігіенай ды клінічнымі дысцыплінамі.
Код навукі па 4-значнай клясыфікацыі ЮНЭСКО(en) — 2418 (разьдзел — біялёгія).
Радыябіялёгія — экспэрымэнтальная навука, якая патрабуе правядзеньня экспэрымэнтаў для абгрунтаваньня вынікаў[1].
Фундамэнтальнымі задачамі радыябіялёгіі зьяўляюцца:
Радыёбіялёгія таксама займаецца прагназаваньнем радыяц. небясьпекі[2].
Існуюць дзьве супрацьлеглыя і аднолькава няправільныя пункты погляду на апрамяненьне і ягоную шкоду для чалавека — радыяэйфарыя ды радыяфобія.
Аб’екты радыябіялягічных дасьледаваньняў адпавядаюць тром узроўням арганізацыі жывога. Іх вывучаюць наступныя галіны радыябіялёгіі:
Адметнай рысай радыябіялягічных мэтадаў дасьледаваньня зьяўляецца колькаснае супастаўленьне пэўнага эфэкту з дозай выпраменьваньня, якая яго выклікала, і яе разьмеркаваньнем па часе й аб’ёме аб’екта.
Тэорыя «кропкавага цяпла» ці «кропкавага нагрэву»:
Тэорыя «мішэні ці трапляньняў» разглядае ў першую чаргу прамое дзеяньне іянізавальнага выпраменьваньня на вузы (1930-я гады).
Стахастычная (верагоднасная) гіпотэза зьяўляецца далейшым разьвіцьцём тэорыі прамога дзеяньня выпраменьваньняў. Яе прапанавалі О. Хуг ды А. Келерэр (1966). Паводле гэтай тэорыі, узаемадзеяньне выпраменьваньня з вузай — выпадковы працэс і апісваецца верагоднасьцю. Такім чынам, залежнасьць «доза-эфэкт» абумоўленая ня толькі прамым трапляньнем у малекулы ды структуры-мішэні, але й станам біялягічнага аб’екта як дынамічнай сыстэмы.
Б. І. Тарусаў ды Ю. Б. Кудрашоў паказалі, што вольныя радыкалы могуць узьнікаць пры дзеяньні радыяцыі й у асяродзьдзях без вады — у ліпідных слаях біямэмбранаў. Гэтая тэорыя атрымала назву тэорыі ліпідных радыятаксінаў.
Структурна-мэтабалічная тэорыя сфармуляваная А. М. Кузіным у 1976 годзе. Паводле гэтай тэорыі, парушэньні пад узьдзеяньнем радыяцыі тлумачацца разбурэньнем усіх асноўных біяпалімэрных малекулаў, цытаплазматычных ды мэмбранных структураў у жывой вузе.
Апошнім часам адбылася зьмена парадыгмы ад тэорыі мішэні ці трапляньняў да тэорыі эфэкту «сьведкі».
Фізычнай асновай для нараджэньня радыябіялёгіі зьявілася адкрыцьцё ў 1890-х гадох рэнтгенаўскага выпраменьваньня, радыяактыўнасьці ды радыяактыўных уласьцівасьцяў палёну ды раду. У першыя гады пасьля гэтых адкрыцьцяў хутка пачалося іх выкарыстаньне ў мэдыцыне. Быў заўважаны эфэкт узьдзеяньня іянізавальных выпраменьваньняў на пухліны, які стаў шырока ўжывацца на практыцы.
Першым этапам разьвіцьця радыябіялёгіі стала першапачатковае назапашваньня ведаў пра радыябіялягічныя эфэкты, якое працягвалася ад 1895 да 1921 году. Першым, хто пачаў выкарыстоўваць іянізавальнае выпраменьваньне для лячэньня раку, быў Эміль Грубэ. З гэтага пачалася ядзерная мэдыцына. Адной зь першых заканамернасьцяў, заўважаных у радыябіялёгіі, было правіла Бэрганье — Трыбандо, сфармуляваны ў 1906 годзе. Згодна яму, адчувальнасьць вузаў да іянізавальнага выпраменьваньня тым большая, чым хутчэй яны могуць дзяліцца і чым менш яны дыфэрэнцаваныя. Усе веды ў радыябіялёгіі ў гэты час мелі пераважна якасны характар.
Другім этапам разьвіцьця радыябіялёгіі стала станаўленьне колькасных прынцыпаў, якія зьвязвалі біялягічны эфэкт з дозай апрамяненьня. У 1922 годзе Фрыдрых Дэсаўэр сфармуляваў колькасную тэорыю «кропкавага цяпла» ці «кропкавага нагрэву». У 1925 расейскімі навукоўцамі Георгіем Надсанам і Г. С. Філіпавым[3] і ў 1927 незалежна ад іх амэрыканскім навукоўцам Гэрманам Мулерам[4][5] было выяўлена дзеяньне іянізавальнага выпраменьваньня на генэтычны апарат клеткі, які прыводзіў да перадачы ў спадчыну новых прыкмет. У 1946 Гэрман Мулер узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй па фізыялёгіі ці мэдыцыне «за адкрыцьцё мутацый, што выклікаюцца рэнтгенаўскім выпраменьваньнем»[6].
Зь сярэдзіны 1940-з пачаўся трэці этап у разьвіцьці колькаснай радыябіялёгіі, які пачаўся пасьля прымяненьня ядзернай зброі і працягваецца па сёньняшні дзень.[7]
У фармаваньні радыябіялягічных эфэктаў адрозьніваюць наступныя стадыі:
Працягласьць стадыяў ад 10−18 да 1012 сэкундаў.