Кэтрын Разалінд Расэл (па-ангельску: Catherine Rosalind Russell[6]; нар. 4 чэрвеня 1907, Ўотэрбэры(en), Канэктыкут, ЗША — пам. 28 лістапада 1976[7], Бэвэрлі-Гілз(en), Каліфорнія, ЗША) — амэрыканская акторка. Ляўрэатка мноства ўзнагародаў, у тым ліку пяці прэмій «Залаты Глёбус» (1946, 1947, 1958, 1961, 1962), прэміі «Тоні»(en) (1953) і прэміі «Гільдыі кінаактораў ЗША» за ўнёсак у кінэматограф (1975).
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
1972 | тф | Несумленныя сэрцы(en) | The Crooked Hearts | Лаўрыта Дорсі |
1971 | ф | Місіс Паліфакс-шпіён(en) | Mrs. Pollifax-Spy | місіс Паліфакс |
1967 | ф | Розі!(en) | Rosie! | Розі Лорд |
1962 | ф | Цыганка(en) | Gypsy | Роўз Говік |
1958 | тф | Цудоўнае места(en) | Wonderful Town | Рут Шэрўуд |
1955 | ф | Пікнік(en) | Picnic | Размары Сыднэй |
1948 | ф | Аксамітны дотык(en) | The Velvet Touch | Валеры Стэнтан |
1942 | ф | Мая сястра Эйлін(en) | My Sister Eileen | Рут Шэрўуд |
1941 | ф | Жаночы дотык(en) | The Feminine Touch | Джулі Гэтэўэй |
1938 | ф | Цытадэль(en) | The Citadel | Крыстын Барлоў |
1939 | ф | Жанчыны(en) | The Women | Сыльвія Фаўлэр |
1935 | ф | Ноч толькі пачалася(en) | The Night Is Young | графіня Зарыка Рафай |
1934 | ф | Эвэлін Прэнтыс(en) | Evelyn Prentice | місіс Нэнсі Гарысан |