Раймандс Вэёніс | |
па-латыску: Raimonds Vējonis | |
![]() | |
9-ы прэзыдэнт Латвіі | |
---|---|
8 ліпеня 2015 — 8 ліпеня 2019 | |
Прэм’ер-міністар | Лаймдата Страўюма |
Папярэднік | Андрыс Бэрзіньш |
Наступнік | Эгілс Левіц |
Міністар абароны Латвіі | |
22 студзеня 2015 — 8 ліпеня 2015 | |
Прэзыдэнт | Андрыс Бэрзіньш |
Прэм’ер-міністар | Лаймдата Страўюма |
Папярэднік | Артыс Пабрыкс |
Наступнік | Раймандс Бергманіс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 15 ліпеня 1966 (58 гадоў) Пскоўская вобласьць, РСФСР, СССР |
Партыя | Зьвяз зялёных і сялянаў |
Адукацыя | Латыскі ўнівэрсытэт |
Сужэнец | Івэта Вэёне |
Узнагароды |
Раймандс Вэёніс (па-латыску: Raimonds Vējonis; нарадзіўся 15 ліпеня 1966 году ў Пскоўскай вобласьці) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністар абароны Латвіі. Прэзыдэнт Латвіі з 8 ліпеня 2015 году па 2019 год.
Нарадзіўся ў Пскоўскай вобласьці, падчас службы яго таты ў Чырвонай арміі. Скончыў Маданскую сярэднюю школу. У 1989 годзе выпусьціўся зь біялягічнага факультэту Латвійскага ўнівэрсытэту. У 1995 годзе атрымаў майстарскі дыплём.