Раймунд лац. Rajmund | |
Raimund | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Raino + Mund |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рэймунд, Раймунт, Рэймунт |
Вытворныя формы | Рыгмонт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Раймунд» |
Раймунд (Рэймунд), Раймунт (Рэймунт) , Раймонд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Рагінмунд, пазьней Раймунд або Раймонд (Raginmund, Raimund, Raymond) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) / раган- (рэйн-) (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагвалод; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragvald) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rajmund (Rejmund)[6]. Прыдомкам Рэгмунт (варыянты — Рэгмант, Рэймант[7]) карыстаўся шляхецкі род Сабяшанскіх зь Люблінскага ваяводзтва[8].
Імя Рэймунт (Раймунт) бытавала ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Sargusch Reymundt… Jan Raymunth… Jan Raymunt (1511—1520 гады)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Józef Kazimierz Rejmunt (1781 год)[10]; Dapkiewicz Rajmund (1790—1791 гады)[11]; Rogowski Rajmunt (1790—1791 гады)[12]; xiądz Raymund Symonowicz (1796 год)[13].
Раймунды-Яманты-Палевічы[14] — літоўскі шляхецкі род.
Рэймунты (Rejmunt, Reymunt) гербу Божая воля — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[15] з Галіцкага павету[16].
У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Раймунт (Raymunt)[17].
На гістарычнай Віленшчыне існаваў маёнтак Раймундова (Rajmundowo)[18].
На 1910 год існаваў хутар Рэймундава (Рэймундова) у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні[19].