Райнгольд Траўтман | |
па-нямецку: Reinhold Trautmann | |
Дата нараджэньня | 16 студзеня 1883[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 4 кастрычніка 1951[1] (68 гадоў) |
Месца сьмерці |
|
Занятак | прафэсар унівэрсытэту, славіст |
Месца працы | |
Сябра ў | Саксонская акадэмія навук[d] і Акадэмія навук НДР[d] |
Ра́йнгольд Тра́ўтман (ням. Reinhold Trautmann; 18 студзеня 1883 — 4 кастрычніка 1951) — пруска-нямецкі мовазнаўца і палітык. Прафэсар (1920 год). Падпісант Заявы прафэсараў аб падтрымцы Гітлера(en) (1933 год), сябра НСДАП (1937 год). Дзейны сябра Акадэміі навук НДР у Бэрліне (1949 год).
З 1910 году працаваў ва ўнівэрсытэтах Прагі, Кёнігсбэргу, Ляйпцыгу, Ены.
У 1933 годзе падпісаў Заяву прафэсараў аб падтрымцы Гітлера(en), у 1937 годзе стаў сябрам НСДАП.
Па 1945 годзе падтрымліваў культурную арыентацыю савецкай зоны акупацыі і Ўсходняй Нямеччыны на Савецкі Саюз.
Аўтар працаў у галіне балтыстыкі. Склаў апісаньне балтыйскай прускай мовы, якое ўлучае тэксты і слоўнік, а таксама слоўнік асабовых імёнаў.
Францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн (1904—1974), на падставе шматгадовых дасьледаваньнях прыйшоў да высновы, што многія літоўскія ўласныя імёны альбо будуюцца паводле германскіх, альбо ёсьць запазычанымі з германскіх[3], у 1948 годзе падкрэсьліваў, што гіпатэтычныя балтыйскія этымалёгіі, якія з канца XIX стагодзьдзя распрацоўвалі пэўныя аўтары (у тым ліку Райнгольд Траўтман) ня маюць ніякай навуковай вартасьці[a][4].