Рак малочнай залозы | |
Уцягнутая смочка, прыпухласьць і рабізна скуры пры раку грудзі (2005 г.) | |
Сынонімы | рак грудзі |
---|---|
Спэцыяльнасьць | анкалёгія |
Сымптомы | крывацёк са смочкі і ўшчыльненьне ў грудзях[1] |
Ускладненьні | мэтастазы ў лімфавузлах |
Прычыны | лішак эстрагену |
Фактары рызыкі | раньні пачатак і нерэгулярнасьць плоцевага жыцьця, аборт і атлусьценьне |
Мэтад дыягностыкі | мамаграфія, ультрагукавое дасьледаваньне і біяпсія |
Прафіляктыка | роды і грудное выкормліваньне працягласьцю звыш года |
Лячэньне | прамянёвая і хіміятэрапія |
Лекі | супрацьгарманальныя[2] |
Выжывальнасьць | 85% жыве звыш 5 гадоў |
Частасьць | 2,1 млн жанчынаў (2015 г.) |
Сьмяротнасьць | 533 600 (2015 г.) |
Рак малочнай залозы ў Вікісховішчы |
Рак малочнай залозы — утварэньне ракавай пухліны ў тканках малочнай залозы.
Пры выяўленьні пухліны выконваюць рэнтгеналягічнае абсьледаваньне (мамаграфію). Для ўстанаўленьня дабра- або злаякаснасьці пухліны робяць ультрагукавое дасьледаваньне і праводзяць забор (біяпсію) яе кавалка іголкай для дасьледаваньня пад мікраскопам. Затым ажыцьцяўляюць хірургічнае выдаленьне пашкоджанага пухлінай органа. Прынамсі выдаляюць частку малочнай залозы з пухлінай і лімфавузламі падпахавай вобласьці з таго ж боку пры спадарожным правядзеньні прамянёвай тэрапіі ў вобласьці хірургічнага ўмяшаньня. Пры вялікім памеры пухліны выдаляюць малочную залозу, грудныя цягліцы і ссудзіны. Пры меншым памеры выдаляюць малочную залозу з тлушчавай абаломінай і лімфавузламі падпахавай вобласьці з таго ж боку[2].
Прадухіленьню хваробы спрыяюць роды і грудное выкормліваньне працягласьцю звыш году, бо падчас цяжарнасьці і пасьля родаў, пакуль доўжыцца грудное выкормліваньне, зьніжаецца актыўнасьць плоцевага гармона эстрагена[2].
Узьнікненьню хваробы спрыяе раньні пачатак і нерэгулярнасьць плоцевага жыцьця, аборт (асабліва ва ўзросьце да 18 гадоў) і адсутнасьць груднога кармленьня. Адмоўнае ўзьдзеяньне аказваюць стрэс, ультрафіялетавае выпраменьваньне і траўма грудзі ў побыце, за стырном і пры занятках спортам[3]. Таксама нядужасьці спрыяюць мастыт і атлусьценьне. Вядучую ж ролю ў разьвіцьці хваробы адыгрывае лішак плоцевага гармону — эстрагену, да перанасычанасьці якім прыводзіць у прыватнасьці аборт[2]. Адпавядна шкодзіць працяглая адсутнасьць родаў (да 30 гадоў) у дзетародным узросьце і бязьдзетнасьць па дасягненьні мэнапаўзы (каля 50 гадоў)[1].
Хвароба можа выяўляцца праз крывацёк са смочкі і ўшчыльненьне ў грудзях[1].
У 2012 годзе рак малочнай залозы быў найбольш распаўсюджаным відам раку сярод жанчынаў Беларусі. Пагатоў на рак малочнай залозы прыпала каля 18% сьмяротнасьці ад злаякасных новаўтварэньняў у жанчынаў[3].
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |