Ракаў Чанстахова

Ракаў
Поўная назва па-польску: RKS Raków Częstochowa Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1921
Горад Чанстахова, Польшча
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 4200
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2023—2024 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rakow.com (пол.)

«Ра́каў» (па-польску: Raków) — польскі футбольны клюб з гораду Чанстаховы. Заснаваны ў 1921 годзе. Назва клюбу паходзіць ад раёну Ракаў, дзе знаходзіцца сядзіба і стадыён клюбу. «Ракаў» ёсьць чэмпёнам Польшчы, а таксама двухразовым уладальнік Кубка Польшчы і Супэркубка Польшчы.

Спартовы клюб «Раковія» быў створаны ў 1921 годзе ў вёсцы Ракаў. Клюб быў распушчаны ў 1925 годзе праз адсутнасьць рэгістрацыі. У 1927 годзе клюб аднавіў сваю дзейнасьць пад назвай «Рабочы спартовы клюб „Ракаў“». Праз год вёска стала часткай Чанстаховы. Клюб дзейнічаў пад патранажам Польскай сацыялістычнай партыі і фінансава падтрымліваўся Чанстахоўскім сталеліцейным заводам. У 1937 годзе клюб падвысіўся да ўдзелу ў клясе А. Падчас нямецкай акупацыі клюб ня дзейнічаў. У 1951—1955 гадах быў пабудаваны футбольны стадыён з лёгкаатлетычнымі дарожкай. У 1962—1966 гадах футбольная дружына гуляла ў Другой лізе. 9 ліпеня 1967 году «Ракаў» трываў паразу зь лікам 0:2 у матчы супраць «Віслы» з Кракава ў фінале Кубка Польшчы. У 1972 годзе футбалісты «Ракава» дайшлі да паўфіналу Кубка Польшчы, але саступілі варшаўскай «Легіі». У 1978—1980, 1981—1984 і 1990—1994 гадах клюб выступаў у Другой лізе. У 1993 годзе юніёрская каманда заняла 2-е месца ў чэмпіянаце Польшчы па футболе сярод юніёраў[4].

У 1994 годзе «Ракаў» упершыню ў гісторыі клюбу трапіў у Першую лігу. Тамака ў найвышэйшым дывізіёне клюб правёў чатыры сэзоны, пакуль не панізіўся ў сэзоне 1997—1998 гадоў. У наступным дружына пасьлядоўна штогод апускалася ў структуры ліг, дасягнуўшы ажно Чацьвертай лігі. У 2016 годзе клюб нарэшце вярнуўся ў другі польскі дывізіён. Паводле вынікаў розыгрышу Першай лігі сэзону 2018—2019 гадоў «Ракаў» здабыў перамогу і атрымаў падвышэньне ў Экстраклясу ўпершыню за 21 год[5]. У тым жа сэзоне чанстахоўцы нечакана дасягнулі паўфіналу Кубка Польшчы 2018—2019 гадоў, выбіўшы з розыгрышу спачатку познанскі «Лех» у 1/8 фіналу[6], а потым варшаўскую «Легію» ў чвэрцьфінале[7]. У першы сэзон па вяртаньні дружына заняла 10-е месца.

У сэзоне 2022—2023 гадоў «Ракаў» упершыню ў гісторыі здабыў тытул чэмпіёнаў Польшчы, што гарантавала месца ў Лізе чэмпіёнаў.

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Кацпэр Тралёўскі 2003
2 Сьцяг Польшчы Аб Арыель Мосур 2003
3 Сьцяг Сэрбіі Аб Мілан Рундыч 1992
4 Сьцяг Грэцыі Аб Стратас Сварнас 1997
5 Сьцяг Швэцыі ПА Густаў Бэрггрэн 1997
6 Сьцяг Польшчы ПА Шыман Чыж 2001
7 Сьцяг Харватыі ПА Фран Тудар 1995
8 Сьцяг Польшчы ПА Бэн Ледэрман 2000
9 Сьцяг Польшчы Нап Патрык Макух 1999
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Іві Лёпэс 1994
12 Сьцяг Славаччыны Бр Душан Куцяк 1985
14 Сьцяг Сэрбіі ПА Срджан Плаўшыч 1995
15 Сьцяг Калюмбіі ПА Хэсус Дыяс (ар. Сталь Р.) 1999
17 Сьцяг Партугаліі Нап Леанарду Роша 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Нарвэгіі Нап Юнатан Брунэс (ар. Аўд-Гэвэрлі) 2000
19 Сьцяг Польшчы ПА Майкл Амэяў 2000
20 Сьцяг Гішпаніі ПА Жан Карлус 1996
23 Сьцяг Вугоршчыны ПА Пэтэр Барат (ар. Фэрэнцвараш) 2002
24 Сьцяг Харватыі Аб Зоран Арсэніч (капітан) 1994
25 Сьцяг Румыніі Аб Багдан Ракавіцан 2000
26 Сьцяг Кеніі ПА Эрык Ума 1996
30 Сьцяг Украіны ПА Уладзіслаў Качэргін 1996
31 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Мухамэд Шахінавіч 2003
47 Сьцяг Польшчы ПА Антоні Буркевіч 2008
77 Сьцяг Польшчы ПА Тобіяш Мрас 2007
84 Сьцяг Бразыліі ПА Адрыяну Амарым 2002
88 Сьцяг Харватыі Аб Матэй Родзін 1996
97 Сьцяг Сэнэгалу ПА Ібраіма Сэк 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]