Раман Бегуноў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 сакавіка 1993[1][2] (31 год) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 77 кг[3] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Менск | |
Нумар | 67 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2015 | Менск | 87 (4) |
2015—2018 | Дынама Менск | 65 (2) |
2019 | Тарпэда-БелАЗ | 11 (0) |
2020—2021 | Шахцёр Салігорск | 32 (4) |
2022— | Дынама Менск | 55 (5) |
Зборныя | ||
2012—2013 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
2016—2022 | Беларусь | 9 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Рама́н Бегуно́ў (нар. 22 сакавіка 1993 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца менскага клюбу «Дынама». З 2016 году прыцягваецца да матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск», з 2010 году гуляў за ягоны дубль. У сэзоне 2012 годзе стаў гульцом асноўнага складу, звычайна займаў пазыцыю правага абаронцы. У 2013 годзе канчаткова замацаваўся ў аснове, на пазыцыі правага абаронцы чаргаваўся з Аляксандрам Сьвярчынскім. Часам стаў выкарыстоўвацца ў якасьці правага паўабаронцы. 3 лістапада 2013 году аформіў дубль у матчы супраць «Белшыны», што, аднак, ня выратавала каманду ад паразы зь лікам 2:3.
У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[4]. Сэзон 2014 году распачынаў правым абаронцам, але хутка быў пераведзены ў цэнтар абароны і замацаваўся там. У сэзоне 2015 году стаў таксама выкарыстоўвацца і на пазыцыі апорнага паўабаронцы.
У ліпені 2015 году цікавасьць да Рамана стала праяўляць менскае «Дынама»[5]. 14 ліпеня 2015 году падпісаў кантракт з гэтым клюбам[6]. У складзе дынамаўцаў хутка замацаваўся ў асноўным складзе, звычайна гуляючы на пазыцыі правага абаронцы. З траўня па ліпень 2016 году не гуляў праз пашкоджаньне, пазьней вярнуўся ў асноўны склад. У сакавіку 2017 году быў абраны капітанам «Дынама»[7], аднак улетку саступіў капітанства Аляксандру Наёку. Пасля пераходу «Дынама» ў сэзоне 2017 году на схему зь пяцьцю абаронцамі пачаў выконваць ролю правага ўскрайняга абаронцы. У сэзоне 2018 году таксама трывала гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку і лістападзе не выступаў праз траўмы.
У студзені 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[8]. Першую палову сэзону 2019 году прапусьціў праз траўмы. Зь ліпеня пачаў зьяўляцца на полі, а пазьней зноў атрымаў пашкоджаньне. Даць рады з траўмамі здолеў толькі з кастрычніка, замацаваўшыся ў пачатковым складзе каманды. У сьнежні 2019 году склаў двухгадовую працоўную дамову з салігорскім «Шахцёрам»[9]. Пачатак сэзону 2020 году прапусьціў праз траўмы, а потым пачаў зьяўляцца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам да канца 2022 году[10]. У пачатку 2021 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, пасьля стаў часьцей выходзіць у першай адзінаццатцы. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з салігорскім клюбам[11].
Неўзабаве пасьля зыходу з «Шахцёра» далучыўся да менскага «Дынама» і хутка падпісаў кантракт з клюбам[12]. Пачынаў сэзон 2022 году ў стартавым складзе, з лета стаў радзей зьяўляцца на полі. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з сталічным клюбам[13]. У 2023 годзе рэгулярна гуляў у аснове, дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[14].
Згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі. 29 сакавіка 2016 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Чарнагорыі[15]. Пасьля доўгага перапынку зноў стаў выклікацца ў зборную з 2020 году.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 14 | 1 |
Дынама Менск | 8 | 0 | ||
2016 | Найвышэйшая ліга | 17 | 1 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 24 | 1 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 16 | 0 |