Раман Бурэц | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 студзеня 1997[1] (27 гадоў) | |
Рост | 174 см[3] | |
Вага | 64 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аўтазаводзец-Трактар[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2018 | Энэргетык-БДУ | 71 (3) |
2018 | → Смалявічы | 11 (0) |
2018 | → Мікашэвічы | 13 (2) |
2019 | Узда | 13 (2) |
2020—2023 | Макслайн | 62 (13) |
2023 | Аўтазаводзец-Трактар[d] | 11 (1) |
2024 | Паперпрам | 0 (0) |
2024— | Аўтазаводзец-Трактар[d] |
Раман Бурэц (нарадзіўся 28 студзеня 1997 году) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Паперпраму».
Пачынаў займацца футболам у СДЮШАР менскага «Дынама», пазьней гуляў за юнацкія каманды «Менска»[4]. Пасьля далучыўся да РЦАП-БДУ і ў 2014 годзе дэбютаваў у складзе дарослай каманды «Зорка-БДУ» ў Першай лізе. У сэзоне 2015 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У другой палове сэзону 2016 году не гуляў праз траўмы. У студзені 2018 году прыбыў на прагляд у «Смалявічы» і ў лютым быў арандаваны клюбам да канца сэзону[5]. З жніўня і да канца 2018 году выступаў за мікашэвіцкі «Граніт»[6].
У ліпені 2019 году далучыўся да другалігавай «Узды». У красавіку 2020 году стаў гульцоў рагачоўскага «Дняпра», а на наступны год дапамог камандзе, якая зьмяніла назву на «Макслайн», прасунуцца ў Першую лігу. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт з рагачоўскім клюбам. У сэзоне 2022 году быў гульцом стартавага складу і разам з «Макслайнам» выйшаў у Найвышэйшую лігу, куды клюб, аднак, ня быў дапушчаны. У лютым 2023 году быў на праглядзе ў клюбе з Кыргызстану, але ў выніку застаўся ў «Макслайне»[7], які пераехаў у Віцебск. У ліпені 2023 году пакінуў «Макслайн» і неўзавабаве далучыўся да менскага «Трактара»[8].
У лютым 2024 году прыяднаўся да гомельскага «Паперпраму»[9].
У кастрычніку 2013 году выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы, а ў студзені 2014 году спаборнічаў на Кубку Разьвіцьця ў Менску.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Энэргетык-БДУ | 2017 | Першая ліга | 22 | 1 |
Смалявічы | 2018 | Найвышэйшая ліга | 11 | 0 |
Граніт | Першая ліга | 13 | 2 |