|
Рама́н Ялётнаў (нарадзіўся 14 траўня 1993 году) — беларускі біятляніст, чэмпіён Эўропы сярод юніёраў у спрынце (2014), чалец нацыянальнай зборнай Беларусі.
У Кубку сьвету дэбютаваў у 2015 годзе на этапе ў Абэргофе, дзе ў эстафэце зборная Беларусі заняла 12 месца. На тым жа этапе ў спрынце заняў 59 месца. Найлепшая пазыцыя на этапах Кубку сьвету — 49 месца на наступным этапе ў Рупольдынгу[1].