Канвэ́нцыя па во́дна-бало́тных надзе́лах міжнаро́днага значэ́ньня, гало́ўным чы́нам у я́касьці месцапражыва́ньня вадапла́ўных пту́шак (па-ангельску: The Convention on Wetlands of International Importance, especially as Waterfowl Habitat), Рамсарская канвэнцыя — першая глябальная міжнародная дамова, цалкам прысьвечаная аднаму тыпу экасыстэмаў або месцапражываньняў (па-ангельску: habitat).
Канвэнцыя была распрацаваная і прынятая краінамі-ўдзельніцамі на канфэрэнцыі ў Рамсары (Іран) 2 лютага 1971 року і ўступіла ў сілу 21 сьнежня 1975.
У 1982 року ў Парыжы і ў 1987 у Рэджыне ў канвэнцыю ўносіліся папраўкі[1].
Прыкладамі хабітатаў могуць паслужыць лясы, падземныя пячоры, прэсныя азёры і рэкі і да т. п.). Водна-балотныя надзелы займаюць прамежкавае становішча між сухапутнай і воднай сыстэмамі.
Па стане на 26 сакавіка 2010 року ўдзельнікамі канвэнцыі зьяўляюцца 159 дзяржаваў, на тэрыторыі якіх знаходзіцца 1888 водна-балотных надзелаў міжнароднага значэньня агульнай плошчаю 185 272 001 га[2]. Найбольшая колькасьць Рамсарскіх надзелаў — 168 — месьцяцца ў Вялікабрытанія; Канада мае найбольшую сумарную плошчу надзелаў — больш за 130 000 км², улучна з Заказьнікам міграцыйных птушак у затоцы каралевы Мод(en) плошчай 62 800 км²[3].
2 лютага адзначаецца Сусьветны дзень водна-балотных надзелаў.
Беларусь далучылася да канвэнцыі ў 1999 року. У сьпіс рамсарскіх на яе тэрыторыі ўвайшлі дзевяць водна-балотных надзелаў, пяць зь якіх знаходзяцца на Берасьцейшчыне[4].