Расейская мова ва Ўкраіне

Расейская мова ва Ўкраіне — другая паводле ўжыванасьці мова ва Ўкраіне, пасьля ўкраінскае мовы. Паводле афіцыйных зьвестак Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 году[1], расейскую мову назвалі роднай 14 млн 273 тыс. грамадзянаў Украіны, або 29,6% насельніцтва краіны. Зь іх этнічныя расейцы складаюць 56%, у гэтым ліку астатнія адсоткі склалі прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў.

Украінская мова пераважае ў Заходняй Украіне, у цэнтральных ды паўночна-ўсходніх рэгіёнах краіны, расейская — у Данбасе, Крыме ды на поўдні[2].

Пасьля прыняцьця закону Калесьнічэнкі-Ківалава «Аб асновах дзяржаўнае моўнае палітыкі» расейская стала рэгіянальнай мовай у шэрагу вобласьцяў Украіны.

У Аўтаномнай Рэспубліцы Крым згодна з Канстытуцыяй Аўтаномнай Рэспублікі Крым з 1999 року ёй таксама нададзены шэраг функцыяў[3].

Сукупнасьць шматлікіх пытаньняў, зьвязаных з ужыткам ды выкарыстаньнем расейскае мовы ва Ўкраіне, а таксама з гісторыяй яе ўзьнікненьня й разьвіцьця на ўкраінскіх тэрыторыях, тлумачацца гісторыкамі, мовазнаўцамі і палітолягамі па-рознаму.

Гэтыя асаблівасьці зьвязаныя з шэрагам аспэктаў гісторыі й культуры Ўкраіны, якія асьвятляліся ў розныя гістарычныя пэрыяды з пункту гледжаньня рознабаковых палітычных ідэалёгіяў, а таксама з той акалічнасьцю, што пытаньне расейскай мовы ва Ўкраіне шырока выкарыстоўваецца як прадмэт сучаснае палітычнае барацьбы. Расейская мова ва Ўкраіне па-рознаму асьвятляецца рознымі палітычнымі сіламі Ўкраіны ды Расеі ў сродках масавай інфармацыі[4][5].

Некаторыя з украінскіх дасьледнікаў ставяць пытаньне аб мажлівым узьнікненьні акаючых формаў у гаворках Чарнігаўшчыны(uk) пад уплывам Маскоўскае дзяржавы, у складзе якой зямля знаходзілася ў часы 1503—1618 гадоў.

Узьнікненьне першых істотных расейскіх паселішчаў ва Ўкраіне (поўнач Чарнігаўшчыны) прыпадае на другую палову XVII ст. (стараверы), адкуль хваля расьсяленьня ў XVIII—XIX стагодзьдзях распаўсюджвалася ў Правабярэжную Ўкраіну ды поўдзень Украіны.

Іншая хваля калянізацыі расейскімі стараверамі займала абшар ад Паўночнае Дабруджы й Паўднёвае Бэсарабіі да Букавіны, калі ў 1770-х гадох «някрасаўцы» канчаткова пасяліліся ў вусьці Дунаю, адкуль іх вэрбавалі аўстрыйскія ўлады ў 1780-х гадох для пасяленьня на Букавіну ды Хоціншчыну (вёскі Белая Крыніца, Белавусаўка, Ліпаваны — іх гаворкі дасьледавалі В. Сталбунова й У. Кузьняцоў). З нагоды выразнае й акрэсьленае канфэсійнае адасобленасьці расейскіх старавераў ад украінцаў, іх гаворкі (пераважна паўднёварасейскія, радзей — сярэднерасейскія) у малым аб’ёме зазналі ўплыў з боку ўкраінскае мовы (перадусім у лексыцы).

У 1817 годзе, падарожнічаючы Ўкраінай, расейскі князь Іван Даўгарукаў паказваў на тое, што мясцовае насельніцтва не разумее расейскую мову:


« Здесь (у Палтаве) я уже почиталъ себя в чужихъ краях, по самой простой, но для меня достаточной причине: я пересталъ понимать языкъ народный; сомной обыватель говорилъ, отвѣчалъ на мой вопросъ, но не совсѣмъ разумѣлъ меня, а я изъ пяти его словъ требовалъ тремъ переводу. Не станемъ входить в лабиринтъ подробныхъ и тонкихъ рассужденій; дадимъ волю простому понятію, и тогда многіе, думаю, согласятся со мною, что где перестаетъ нам быть вразумительно наречіе народа, тамъ и границы нашей родины, а по-моему, даже и отечества[6]. »

Калянізацыйныя хвалі расейскіх пасяленцаў у рэгіён Харкава ды Варонежу (украінскія пасяленцы сустрэліся зь імі на гэтай тэрыторыі прыкладна ў XVII ст.), поўдню Ўкраіны (напрыканцы XVIII ст. і напачатку XIX ст. — стараверы, прыгонныя сяляне, пераведзеныя расейскімі абшарнікамі на больш прыбытковыя глебы, вайсковыя кантаністы, уцекачы) — зазналі на сабе (апроч буйных суцэльных арэалаў) у цэлым асыміляцыю з боку ўкраінскага сельскага насельніцтва навакольных мясьцінаў; разам з гэтым стэп ды слабажанскія гаворкі ўкраінскае мовы ў рознай ступені цярпелі ўплыў расейскае мовы.

Больш суцэльныя арэалы распаўсюджаньня гаворак расейскае мовы захоўваліся ў паўднёвай Бэсарабіі (перасяленцы з Арлоўскага й Курскага рэгіёнаў), паўночнай частцы Адэскага рэгіёну, некаторых іншых рэгіёнах.

Русіфікацыя ды яе ўплыў на ўкраінскую мову

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Русіфікаваныя гаворкі гарадзкіх нізоў, прыгарадаў ды працоўных паселішчаў рэгіёнаў Данбасу й Дняпра ўзьніклі праз русіфікацыю мясцовага ўкраінскага элемэнту ды пастаяннага прытоку расейцаў, якія прыбывалі сюды для працы, ствараючы дробнаўрадавы, рамесны, купецкі й рабочы пласты. Расейскія гаворкі вялікіх местаў, якія маглі быць насычанымі аргатызмамі ды слэнгам, набылі асаблівае пашырэньне па кастрычніцкім перавароце, утрымоўвалі сваю расейскамоўную форму, у прыватнасьці з нагоды пастаяннага сэзоннага флюктуацыйнага прытоку яе носьбітаў.

Гэты моўны суржык характарызуюць некаторыя паўднёва-ўкраінскія супольнасьці, прыкладам вымаўленьне традыцыйнага ўкраінскага фрыкатыўнага гука /ɣ/ (пазначаецца літарай г; гук уласьцівы таксама й беларускай мове) у процівагу расейскаму выбухному гуку /g/ (ва ўкраінскай мове, а таксама ў клясычным правапісе беларускае мовы пазначаецца літарай ґ, у лацінцы — g), вымаўленьне /ɔ/, /ɛ/, /j/ са спарадычным аканьнем, вымаўленьне э, ’э, йэ у пазыцыі этымалягічнага ѣ, зацьвярдзелыя р ды губныя ў канцы слова, ётаваная рэалізацыя спалучэньняў накшталт вя, бя, пя, цьвёрдыя ч, шч (блізкая аналёгія — у трасянцы), украінская міжслоўная фанэтыка ды націск, кіраваньне дзеясловаў ды прыметнікаў, а таксама бытавыя лексычныя ўкраінізмы й неадрозьніваньне прэдыкатыўных ад атрыбутыўных формаў прыметніка.

Пашырэньне ўкраінскае, расейскае ды іншых моваў на сёньняшняй тэрыторыі Ўкраіны згодна зь перапісамі 1897—1910 гадоў.

Украінскі правінцыйны варыянт расейскае мовы выкарыстоўваўся раней сярод абшарнікаў і правінцыйнай інтэлігенцыі, пазьней у асяродзьдзі партыйных чыноўнікаў і тэхнічнай інтэлігенцыі ў выніку русіфікацыйнага ціску й моўнае палітыкі, што была скіраваная на бадай што расейска-ўкраінскі моўны білінгвізм тых асобаў, што ня могуць ці не жадаюць адразу перайсьці на расейскую мову. Той мэце служыла адпаведная папуляцыйная палітыка (з адпраўленьнем украінцаў на сэзонную працу па-за ЎССР і адпраўкай ва Ўкраіну расейцаў і замежнікаў, якія былі вымушаныя выкарыстоўваць расейскую мову) і такая ж моўная палітыка (у структуру ўкраінскае літаратурнае мовы замацоўваліся толькі элемэнты, тоесныя з расейскімі, пераадольваюцца адрозьненьні, патураньне расейска-ўкраінскаму суржыку мескіх нізоў ды працоўных).

Законамі 1869 ды 1886 гадоў расейскі ўрад ажно да рэвалюцыі выплочваў грашовую надбаўку дзяржаўным службоўцам немясцовага паходжаньня на Правабярэжжы для яго русіфікацыі (афіцыйна — для дэпалянізацыі), прывабіўшы такім шляхам значную колькасьць расейцаў; такая ж палітыка праводзілася й Расейскай праваслаўнай царквою. Украінскі правінцыйны варыянт літаратурнае расейскае мовы мае праявы галоўным чынам у вымаўленьні як і ў рознай насычанасьці (у залежнасьці ад расейскамоўнае культуры асобы) асобнымі рысамі мескага ўкраінска-расейскага суржыку.

У Галічыне й на Букавіне (у XIX ст.) ды Закарпацьці (ажно па 1945 г.) распаўсюджвалася праз прэсу й выданьні масквафільскага лягеру (пераважна сярод часткі духавенства і, радзей, сьвецкай інтэлігенцыі) асобная форма літаратурна-моўнага «язычыя»: архаізаваная сумесь украінскіх ды расейскіх царкоўнаславянізмаў з украінскім вымаўленьнем і абавязковым этымалягічным правапісам.

Дзяўчынка, пасунься, ты мяне прыціскаеш! Карыкатура на становішча расейскае й украінскае моваў ва Ўкраіне.
Чальцы русафільскай арганізацыі выказваюць сваю падтрымку рашэньню Харкаўскае мескае рады зрабіць расейскую афіцыйнаю на мясцовым узроўні.
Расейскамоўныя актывісты зьбіраюць подпісы на падтрымку ўвядзеньня расейскае мовы як рэгіянальнае ў Адэсе, 2007 год.
Расейская мова як родная мова насельніцтва паводле перапісу 2001 году.

Паводле зьвестак Усеўкраінскага перапісу насельніцтва Ўкраіны ў 2001 годзе, ва Ўкраіне пражывала блізу 8 000 000 расейцаў (17,3% ад агульнага складу насельніцтва краіны). Адсоткавая дзеля аднамоўных расейцаў, якія карыстаюцца толькі расейскай мовай, складае ад 80 да 85%[7][8][9].

Паводле афіцыйных зьвестак гэтага перапісу[10], расейскую мову назвалі роднай 14 273 000 грамадзянаў Украіны, або 29,6% насельніцтва краіны. Зь іх этнічныя расейцы складаюць 56%, тады як рэшта — прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў[11][12]:

Расейцы Ўкраіны карыстаюцца ўсімі правамі грамадзянаў і маюць усе сродкі для разьвіцьця расейскае культуры й мовы. Так ва Ўкраіне існуюць 14 дзяржаўных тэатраў, музэй расейскага мастацтва ў Кіеве, існуюць расейскія дзіцячыя садкі, школы. У адсоткавым дачыненьні колькасьць расейскіх школаў ва Ўкраіне пераўзыходзіць адсотак грамадзянаў расейскае нацыянальнасьці (такое становішча расейскай мовы ва Ўкраіне значна адрозьніваецца ад становішча ўкраінскае мовы ў Расеі, дзе на каля 4 мільёны грамадзянаў Расеі ўкраінскае нацыянальнасьці не існуе ніводнае ўкраінамоўнае школы, тэатру, вышэйшае навучальнае ўстановы[13][14]). Носьбіты расейскае мовы досыць камфортна адчуваюць сябе ва Ўкраіне. Так паводле зьвестак апытаньняў у Кіеве паводле моўнае прыкметы дыскрымінацыю зазналі толькі 11,9% апытаных носьбітаў расейскае мовы, у той час як носьбіты ўкраінскае мовы ў Кіеве зазналі значна большы ўзровень дыскрымінацыі на моўным грунце — 54,8% апытаных[15].

Кнігавыданьне і СМІ

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьвестак Кніжнае палаты, станам на 15 чэрвеня 2009 году на ўкраінскай мове ў краіне было выдадзена 6457 кніжных найменваньняў тыражом 11 170 000 экзэмпляраў, на расейскай — 2460 кніжных найменваньняў тыражом 8 341 000 экзэмпляраў.

Паводле зьвестак Міністэрства юстыцыі, на жнівень 2009 году ва Ўкраіне зарэгістравана 25 933 украінамоўных, 3659 расейскамоўных ды 17 690 украіна-расейскамоўных газэтаў ды часопісаў. У падпісным каталёгу «Роспечати» за 2008 год прапаноўваюцца да падпіскі 125 украінскіх газэтаў і часопісаў (пераважна навуковыя часопісы). Рэестар расейскае прэсы складае 150 старонак у каталёгу выданьняў замежных краінаў у другім паўгодзьдзі 2009 году.

Згодна з апытаньнем, у 1998 годзе 47,2% апытаных лічылі, што расейская мова павінная выкладацца ў тым жа аб’ёме, што й украінская; 28,1% — у меншым за ўкраінскую, але ў большым за іншыя замежныя; 16,8% (у асноўным засяроджаныя ў Заходняй Украіне) лічылі, што расейская павінная выкладацца ня ў большым аб’ёме за іншыя замежныя мовы[16].

Паводле зьвестак Міністэрства адукацыі і навукі, ва Ўкраіне адсочваецца тэндэнцыя да зьмяншэньня колькасьці навучальных установаў з расейскай мовай навучаньня. Гэтаму спрыяюць незалежнасьць Украіны, зацьверджаньне дзяржаўнага статусу ўкраінскае мовы, а таксама самасьвядомасьць ўкраінцаў.

У 2008/2009 навучальным годзе ва Ўкраіне функцыянавала 20 045 агульнаадукацыйных навучальных установаў, у якіх навучалася 4 438 383 вучні. У тым ліку

  • 1 199 агульнаадукацыйных навучальных установаў — з навучаньнем на расейскай мове: у іх атрымліваюць адукацыю 403 719 вучняў.
  • 1 628 школаў — з навучаньнем на ўкраінскай ды расейскай мовах (на расейскай мове навучаюцца 368 594 вучні).

Працуюць таксама школы з навучаньнем на трох мовах (украінскай, расейскай ды крымска-татарскай; на ўкраінскай, расейскай ды румынскай; на ўкраінскай, расейскай ды баўгарскай; на ўкраінскай, расейскай ды малдаўскай).

Агулам, у агульнаадукацыйных навучальных установах Украіны на расейскай мове навучаюцца 779 423 вучні. Апроч таго, расейскую мову як прадмэт вывучаюць 1 292 518 вучняў, а як факультатыў або ў гурткох — 165 544 вучні.

Такім чынам, колькасьць расейскіх школаў ва Ўкраіне складае 5,9% ад іх агульнае колькасьці (для параўнаньня, у 1991/1992 годзе іх было 3 364, што складала 15,9% ад іх агульнае колькасьці).

Ва Ўкраіне функцыянуе 919 прафэсійна-тэхнічных установаў. У 35 установах выкладаньне ўсіх прадмэтаў праводзіцца на расейскай мове. Колькасьць вучняў, якія навучаюцца на расейскай мове, складае 51,4 тыс. асобаў, або 12,5% ад агульнае колькасьці вучняў. Усе прадмэты выкладаюцца на расейскай мове ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым — у 29 прафэсійна-тэхнічных навучальных установах, а ў Севастопалі — у 6 такіх установах. Часткова на расейскай мове выкладаюцца прадмэты ў некаторых установах Днепрапятроўскай, Данецкай, Запароскай, Луганскай, Адэскай, Харкаўскай абласьцей.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія прапаноўваюць атрыманьне адукацыі на расейскай мове, знаходзяцца ў асноўным у Луганску, Данецку, Харкаве, Дняпры, Адэсе ды Аўтаномнай Рэспубліцы Крым. У 2008/2009 годзе колькасьць студэнтаў установаў першага-другога ўзроўняў акрэдытацыі, якія навучаюцца на расейскай мове, складала 45 907 (для параўнаньня: у 1999/2000 годзе іх было 123 560), а колькасьць студэнтаў установаў трэцяга-чацьвёртага ўзроўняў акрэдытацыі, якія навучаюцца на расейскай мове, складала 280 767 (для параўнаньня, у 1999/2000 годзе іх было 395 605). То бок у гэтым навучальным годзе на расейскай мове навучаліся 326 674 студэнты. Адзін з варыянтаў іх працаўладкаваньня — пэдагогіка. Зараз пэдагогаў для школаў з расейскай мовай выкладаньня рыхтуюць 12 вышэйшых навучальных установаў першага-другога ўзроўняў акрэдытацыі ды 34 вышэйшых навучальных установы трэцяга-чацьвёртага ўзроўняў акрэдытацыі[17].

Па стане на 2024 год, колькасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (ЗЗСО) скарацілася на 2,3% у параўнанні са звесткамі за 2022/2023 год. У 12352 школах навучаўся 3867801 навучэнец (з улікам дзяцей, якія за мяжой, але працягваюць вучыцца дыстанцыйна). Колькасць ЗЗСО, у якіх навучанне праходзіць выключна на ўкраінскай мове, у 2023 годзе склала 12155 — 98,4%. Акрамя таго, на ўкраінскай навучаецца 3834708 навучэнцаў — 99,1%. 447 школьнікаў (0,01%) працягваюць вучыцца на расейскай мове на ўзроўні з дзяржаўнай. У 2022/2023 навучальным годзе такіх было 1362. У 2022 годзе колькасць навучэнцаў, якія вывучалі расейскую мову ў школах, зменшылася ў больш чым у 100 разоў: з 454,8 тысяч у верасні 2021 года да каля 4 тысяч па стане на 1 верасня 2022 года. У 2023/2024 годзе колькасць школьнікаў, якія вывучаюць расейскую мову як асобны прадмет, скарацілася яшчэ ў 5 разоў — да 768. Расейскую мову працягваюць выкладаць у 3 школах Украіны[18].

Тэрытарыяльная дыфэрэнцыяцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Украінская мова як родная ва Ўкраіне па абласьцях паводле перапісу 2001 году.
Расейская мова як родная ва Ўкраіне па абласьцях паводле перапісу 2001 году.

Згодна са зьвесткамі Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі, (2004) пераважна расейскую мову выкарыстоўвае для зносінаў абсалютная большасьць насельніцтва паўднёвых і ўсходніх рэгіёнаў[19]:

Стаўленьне да статусу расейскае мовы значна адрозьніваецца па рэгіёнах Украіны[20].

Што датычыцца прыхільнікаў зьніжэньня статусу расейскае мовы, то больш за палову рэспандэнтаў, якія выступаюць за выключэньне расейскае мовы з афіцыйных зносінаў, жыве ў адным субрэгіёне: Галічыне. Адпаведна ў ёй частка супраціўнікаў расейскае мовы складае 51%, тады як у наступнай за ёю Валыні іх утрая менш — 17%[20].

Жаданая дзяржаўная палітыка ў дачыненьні да расейскае мовы залежна ад рэгіёну (на 1998)

Жаданая палітыка Захад[a] Усход[b] Украіна ў цэлым
Прыбраць з афіцыйнае сфэры 34,6% 2,2% 10,2%
Рэгіянальны статус 39,8% 35,1% 35,4%
Дзяржаўны статус 25,6% 62,7% 48,6%

Паводле апытаньняў 2008 году, каля траціны грамадзянаў лічаць мэтазгодным увядзеньне другое дзяржаўнае мовы, у той час як большасьць — дзьве траціны, або 60,9% апытаных выступаюць за захаваньне толькі за ўкраінскаю мовай статусу дзяржаўнай[21].

Украінскі варыянт расейскае літаратурнае мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя ўкраінскія русісты лічаць, што на тэрыторыі незалежнай Украіны зараз адбываецца адасабленьне самабытнае ўкраінскае літаратурнае нормы расейскае мовы[22].

Вынікі парлямэнцкіх выбараў 2006 году
Пашыранасьць расейскае мовы паводле рэгіёнаў Украіны (2003)

Вынікі парлямэнцкіх выбараў паказваюць высокую сувязь электаральных перавагаў з мовай, якая дамінуе ў тым ці іншым рэгіёне[19] за выключэньнем Кіева.

Тую ж залежнасьць паказваюць і прэзыдэнцкія выбары. Напрыклад, Віктар Януковіч у трэцім туры атрымаў больш за палову галасоў менавіта ў тых абласьцях Украіны, дзе распаўсюджаная расейская мова[19]: Данецкая (93%), Луганская (92%), Днепрапятроўская (63%), Харкаўская (68%), АР Крым (81%), Адэская (68%), Запароская (70%), Мікалаеўская (70%), Хэрсонская (52%). Усяго ў гэтых абласьцях ён атрымаў 81% усіх сваіх галасоў[23].

Вобласьці зь пераважнай падтрымкай Януковіча адрозьніваюцца высокай дзеляй расейскамоўных людзей, якія пражываюць у кожнай зь іх. Нават калі дзеля расейцаў паводле самаідэнтыфікацыі ў вобласьці ня вельмі вялікая, як, напрыклад, у Адэскай ці Днепрапятроўскай вобласьцях (11% ды 16% адпаведна), то частка расейскамоўных у кожнай з гэтых вобласьцяў перавышае дзьве траціны.

Дэталёвае дасьледаваньне наконт уплыву мовы размоваў на электаральныя перавагі выбарцаў правёў Кіеўскі «Цэнтар палітычных дасьледаваньняў і канфлікталёгіі»[19][c].

Згодна з дасьледаваньнем, лінгва-этнічная самаідэнтыфікацыя выбарцаў ёсьць важным палітычным фактарам ва Ўкраіне (табліца).

Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2004 году: як галасавалі лінгва-этнічныя групы.

Група Частка выбарцаў[d] За Юшчанка За Януковіча
Украінамоўныя ўкраінцы 38% 81% 12%
Расейскамоўныя ўкраінцы 30% 28% 60%
Расейскамоўныя расейцы 18% 11% 81%
Дзьвюхмоўныя ўкраінцы 12% 42% 44%
Дзьвюхмоўныя расейцы 2% 19% 62%
Украінамоўныя расейцы <1% 50% 42%

Шэраг прарасейскіх палітычных партыяў і рухаў ва Ўкраіне спэкулююць на важнасьці вырашэньня пытаньнямі расейскае мовы, дэстабілізуючы ўкраінскі палітыкум і ўкраінскае грамадзтва[24].

Так на нацыянальным узроўні пытаньні мовы займаюць адно з апошніх месцаў у пераліку актуальных тэмаў для грамадзянаў. Паводле апытаньняў 2007 году расейская мова ў сьпісе актуальных тэмаў займае 26 месца з 30. Аднак у некаторых рэгіёнах прыярытэтнасьць пытаньня расейскае мовы трохі вышэйшая: так, у паўднёва-ўсходніх рэгіёнах яно займае ад 18 да 22 месца ў пераліку актуальных. Толькі ў Крыме пытаньне расейскае мовы займае 4 месца. Такім чынам пытаньне статусу расейскае мовы ў цэлым па краіне набрала 8%, галоўным чынам за рахунак Крыму ды Данбасу[25].

У той жа час, электаральныя перавагі маюць моцную карэляцыю з моваю выбарцаў (гл. таксама ніжэй): Віктар Януковіч атрымаў падтрымку пераважнае большасьці расейскамоўных расейцаў, тады як Віктар Юшчанка — украінамоўных украінцаў[19].

Як паказвае статыстычны аналіз галасаваньня[19], электарат Юшчанка істотна адрозьніваецца паводле моўнае й нацыянальнае прыкметы ад электарату Януковіча — яго падмурак складаюць украінамоўныя ўкраінцы (дзьве траціны выбарцаў, 67%) ды 17% расейскамоўных украінцаў. Этнічныя расейцы складаюць у электараце Юшчанка вельмі нязначную частку — усяго каля 6%.

Зь іншага боку, ва ўсіх вобласьцях, дзе перамог Януковіч, вялікая частка расейскамоўных: больш за дзьве траціны[19].

Апытаньні ды статыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле апытаньня, праведзенага ў верасьні 2012 году, 53,8% грамадзянаў Украіны выступілі супраць наданьня расейскай мове афіцыйнага статусу, 38,4% падтрымалі гэтую ідэю, 7,8% — ня вызначыліся[26]. Станам на люты 2012 году 46% грамадзянаў Украіны падтрымалі наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай. Амаль столькі ж (45%) выступілі супраць гэтага. Яшчэ 8% — ня вызначыліся[27].

Згодна з апытаньнем 2004 году Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялёгіі (КМІС), расейскую мову выкарыстоўваюць дома 43-46% насельніцтва Ўкраіны. Паводле зьвестак апытаньня, праведзенага кампаніяй Research & Branding Group, 68% грамадзянаў Украіны свабодна валодаюць расейскай мовай (украінскай — 57%)[28].

Заходнеўкраінскі палітык, львавянін, народны дэпутат Тарас Стэцькіў заявіў у жніўні 2011 году, што калі б расейская мова атрымала ва Ўкраіне дзяржаўны статус, краіна распалася б на дзьве часткі[29]. Пры гэтым палітоляг Уладзімер Карнілаў наадварот лічыць, што пакуль расейская мова не атрымае гэты статус, краіна будзе «разьдзірацца на часткі»[30].

Згодна з артыкулам 10 часткі 1 Канстытуцыі Ўкраіны «дзяржаўнай мовай ва Ўкраіне зьяўляецца ўкраінская мова. Дзяржава забясьпечвае ўсебаковае разьвіцьцё і функцыянаваньне ўкраінскае мовы ва ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны, спрыяе вывучэньню моваў міжнародных зносінаў. Ва Ўкраіне гарантуецца вольнае разьвіцьцё, выкарыстаньне і абарона расейскай, іншых моваў нацыянальных меншасьцяў Украіны»[31]. Згодна з Усеўкраінскім перапісам насельніцтва 2001 году ўкраінскую мову лічаць роднай 67,5% насельніцтва Ўкраіны, расейскую — 29,6%[32]. Пры гэтым на ўкраінскай мове размаўляе прыблізна 53% грамадзянаў Украіны, на расейскай — 45%[33], хоць існуюць і іншыя лічбы[34][35][36]. Трэба зазначыць, што больш дакладная інфармацыя адсутная, бо ў сацыялялгічных апытаньнях гаворка ідзе пра чыстую літаратурную ўкраінскую/расейскую мовы: ня ўлічваецца «фактар суржыку» (то бок чалавек размаўляе на суржыку, але галасуе за ўкраінскую ці расейскую; прыкладам гл. «трасянка»), часта ўзьнікае блытаніна і з канкрэтыкай тэрміну «родная мова» (гэта этнічная мова, якая асацыюецца з карэнным этнасам дзяржавы; мова, на якой чалавек думае і часьцей за ўсё размаўляе; або мова дзяцінства).

Украінская мова пераважае ў Заходняй Украіне, у Цэнтры ды Паўночным Усходзе, расейская — у Данбасе, Крыме ды на Поўдні[2]. Ва Ўкраіне, асабліва ў этнічна зьмяшаных раёнах (Закарпацьце, Данбас, Адэская вобласьць, Крым) распаўсюджаныя зьявы білінгвізму (дзьвюхмоўнасьці) ды полілінгвізму (шматмоўнасьці). З XIX ст. фармуецца «суржык» (зьмяшаная ўкраінска-расейская мова), найбольш пашыраная на Левабярэжжы.

Нягледзячы на асаблівы статус расейскае мовы ва Ўкраіне, яна турбуе ўкраінцаў менш за кошты й беспрацоўе. Праблема гвалтоўнае ўкраінізацыі ды выцясьненьня расейскае мовы турбуе менш за 5% украінцаў. Пра гэта сьведчаць зьвесткі сацыялягічнага апытаньня, праведзенага GfK Ukraine ў сакавіку 2010 году. Глеб Вышлінскі, намесьнік дырэктара GfK Ukraine: «Вынікі апытаньня пацьвярджаюць, што палітычныя сілы толькі спэкулююць на моўным ды нацыянальным пытаньнях, тады як сапраўдныя патрабаваньні грамадзянаў да ўлады — утаймаваць рост коштаў і забясьпечыць працоўныя месцы»[37].

Таксама адзначаецца, што напрыклад каля 70% кіеўскіх школьнікаў разумеюць расейскую, але размаўляюць толькі на ўкраінскай мове, яшчэ 25% у стане выкарыстоўваць расейскую мову вусна і толькі 8% вольна валодаюць расейскай мовай вусна ды пісьмова[38].

Расейская мова ў судах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь 1 студзеня 2010 году дазваляецца праводзіць судовы разгляд на расейскай мове паводле ўзаемнае згоды бакоў. Грамадзянам, якія ня ў стане размаўляць на ўкраінскай ці расейскай мовах, дазволена карыстацца роднай мовай ці паслугамі перакладчыка.

Расейская мова як рэгіянальная

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2003 годзе Ўкраіна ратыфікавала Эўрапейскую хартыю рэгіянальных моваў або моваў меншасьцяў выданьня 1992 году і прыняла закон Украіны «Пра ратыфікацыю Эўрапейскае хартыі рэгіянальных моваў або моваў меншасьцяў», які набыў моц 1 студзеня 2006 году. 6 красавіка 2011 году Кабінэт міністраў Украіны зацьвердзіў працэдуру вылучэньня сродкаў на падтрымку рэгіянальных моваў Украіны[39].

Рэгіянальнымі мовамі лічыліся мовы, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца ў межах пэўнае тэрыторыі дзяржавы грамадзянамі гэтае дзяржавы, якія складаюць групу, што паводле сваёй колькасьці меншая за рэшту насельніцтва гэтае дзяржавы; ды/або адрозьніваецца ад афіцыйнае мовы (моваў) гэтае дзяржавы[40].

Закон «Пра асновы дзяржаўнае моўнае палітыкі» набыў моц 10 жніўня 2012 году[41]. Законам дэкляравалася, што пры ўмове, калі колькасьць асобаў-носьбітаў рэгіянальнае мовы, якія пражываюць на тэрыторыі распаўсюджаньня гэтае мовы, складае 10 і больш % колькасьці яе насельніцтва, для гэтага рэгіянальнай мове на дадзенай тэрыторыі ўводзіцца шэраг прэфэрэнцыяў: яна выкарыстоўвалася на гэтай тэрыторыі ў працы мясцовых органаў дзяржаўнае ўлады ды органаў мясцовага самакіраваньня, ужывалася і вывучалася ў дзяржаўных і камунальных навучальных установах, а таксама выкарыстоўвалася ў іншых сфэрах грамадзкага жыцьця. Акрамя таго, дадзены закон дэкляраваў свабоднае выкарыстаньне, поруч зь дзяржаўнай мовай, рэгіянальных моваў у такіх сфэрах, як эканамічная і сацыяльная дзейнасьць прадпрыемстваў, установаў, арганізацыяў, прыватных прадпрымальнікаў, аб’яднаньняў грамадзянаў; адукацыя, навука, культура, інфарматыка, СМІ ды сувязь, рэкляма.

Расейская як рэгіянальная мела статус у наступных рэгіёнах:

Рэгіёны Ўкраіны, дзе расейская мова мела рэгіянальны статус (пазначаныя

     

чырвоным колерам).

23 лютага 2014 году ў выніку палітычных падзеяў Эўрамайдану Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон пра страту моцы закону «Пра захады дзяржаўнай моўнай палітыкі», у якім, у прыватнасьці, прадугледжваўся статус некаторых моваў як рэгіянальных[53][54]. Аднак 3 сакавіка стала вядома, што выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў не падпісаў дадзены закон[55].

Праблемы ўкраіна-расейскіх моўных узаемаадносінаў дасьледавалі П. Жытэцкі, А. Курыла, М. Сулыма, М. Гладкі, А. Сыняўскі, С. Сьмерачынскі, Р. Смаль-Стоцкі, В. Чаплэнка, І. Біладзід, Ё. Багмут, Г. Іжакевіч-Цілуйка, Ф. Серада, Г. Гнацюк, Д. Мірошнык, А. Шылоўскі, Б. Шарпыла, Р. Болдыраў, А. Сярбенская, Л. Масэнка, В. Сталбунова, В. Ільенка, М. Рогаль, Л. Карабчынская, Б. Антанэнка-Давыдовыч, Ю. Шэвэлёў і іншыя.

  1. ^ Да рэгіёну Захад улучаныя Галічына (Тэрнопальская, Івана-Франкоўская ды Львоўская вобласьці) і Валынь (Валынская ды Роўненская вобласьці).
  2. ^ Да рэгіёну Ўсход улучаныя Луганская ды Данецкая вобласьці.
  3. ^ Дасьледнікі разглянулі шэсьць лінгва-этнічных групаў сярод насельніцтва Ўкраіны: украінскамоўныя ўкраінцы (выбарцы, якія лічаць сябе этнічнымі ўкраінцамі і часьцей за ўсё размаўляюць на ўкраінскай мове), расейскамоўныя ўкраінцы (лічаць сябе этнічнымі ўкраінцамі, але часьцей за ўсё размаўляюць на расейскай мове), дзьвюхмоўныя ўкраінцы (ідэнтыфікуюць сябе як украінцы, аднолькава часта выкарыстоўваюць абедзьве мовы), украінамоўныя расейцы (ідэнтыфікуюць сябе як расейцы, але часьцей размаўляюць на ўкраінскай мове), расейскамоўныя расейцы (лічаць сябе расейцамі, часьцей выкарыстоўваюць расейскую мову), дзьвюхмоўныя расейцы (лічаць сябе расейцамі, аднолькава часта выкарыстоўваюць абедзьве мовы). Для аналізу былі выкарыстаныя зьвесткі сацыялягічнага дасьледаваньня перад трэцім турам выбараў Прэзыдэнта 2005, праведзенае Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялёгіі (2000 рэспандэнтаў).
  4. ^ Сума частак ня роўная дакладна 100% праз хібы акругленьня.
  1. ^ Всеукраїнський перепис населення 2001
  2. ^ а б https://web.archive.org/web/20130620131040/http://uabooks.info/ua/book_market/analytics/?pid=2386
  3. ^ Конституція АР Крим
  4. ^ Цвілюк С. А. Українізація України. Тернистий шлях національно-культурного відродження доби сталінізму. «Маяк», Одеса, 2004 ISBN 996-587-115-3
  5. ^ Кучма Л. Україна — не Росія (кніга), «Час», Москва, 2003 ISBN 5-94117-075-0
  6. ^ Максим МЕЛЬЦИН. ІСТОРИЧНІ ПОСТАТІ. ПАМЯТНЫЕ МЕСТА УКРАИНЫ В МЕМУАРАХ И ПУТЕВЫХ ЗАМЕТКАХ кн. И.М. ДОЛГОРУКОВА: знаменитое и лично значимое. С. - 135.
  7. ^ Про кількість та склад населення України за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року
  8. ^ Про кількість та склад населення України за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року
  9. ^ Мовний баланс: сухі факти проти крикливих політиканів.
  10. ^ Всеукраїнський перепис населення 2001
  11. ^ Мовний склад населення України за даними перепису 2001 року
  12. ^ Національний склад населення України за даними перепису 2001 року
  13. ^ Конгрес національних громад України
  14. ^ Українська мова та освіта в Російській Федерації
  15. ^ Костянтин Свіржецький. Захистимо російську мову!
  16. ^ М. Белецкий, А. Толпыго «Национально-культурные и идеологические ориентации населения Украины»  (рас.)
  17. ^ Дзеркало тижня № 30 (758) 15 — 21 серпня 2009. Українська діаспора: менталітет «в екзилі»? Автор: Ірина Кириченко
  18. ^ У деяких школах України досі вивчають російську як окремий предмет: звіт мовного омбудсмена
  19. ^ а б в г д е ё Портрет электоратов Ющенко и Януковича
  20. ^ а б М. Белецкий, А. Толпыго: «Национально-культурные и идеологические ориентации населения Украины»
  21. ^ Відповідно до опитувань, дві третини українців «за» єдину державну мову — українську
  22. ^ NR2.RU: Украинские филологи изобретают в Крыму «украинский вариант русского литературного языка». 09.04.09. Крым.
  23. ^ Вынятак з гэтае залежнасьці прадстаўляе места Кіеў: нягледзячы на дамінаваньне расейскае мовы, большасьць выбарцаў тут галасавалі за Віктара Юшчанка.
  24. ^ Музичко О. Є. Проросійські суспільно-політичні організації на півдні України як фактор дестабілізації ситуації в регіон: сучасний стан проблеми та шляхи їх вирішення. // Стратегічні пріоритети, №1, 2006 °C. 42—47.(недаступная спасылка),
    Національне питання як політичний інструмент: деякі приклади з українського життя. // Центр Разумкова. 24 квітня 2004 року(недаступная спасылка)
  25. ^ Місце зустрічі змінити не можна. Сіверодонецьк-2
  26. ^ Більше половини українців не хочуть ніяких статусів для російської. Українська правда. 1.10.2012.
  27. ^ http://www.ratinggroup.com.ua/products/politic/data/entry/13992/
  28. ^ http://ridna.ua/p/rosijska-mova-i-bez-statusu-derzhavnoji-dominuje-nad-ukrajinskoyu/
  29. ^ http://most-dnepr.info/news/alt_history/42421.htm
  30. ^ http://censor.net.ua/news/194177/kornilov_poka_russkiyi_yazyk_ne_stanet_gosudarstvennym_ukraina_budet_razdiratsya_na_chasti
  31. ^ https://web.archive.org/web/20090603175116/http://www.rada.gov.ua/konst/CONST1.HTM#r1
  32. ^ http://2001.ukrcensus.gov.ua/results/general/language/
  33. ^ https://web.archive.org/web/20140408171319/http://tsn.ua/ukrayina/opituvannya-bilshist-ukrayinciv-spilkuyutsya-vdoma-ukrayinskoyu-movoyu.html
  34. ^ http://www.pravda.com.ua/news/2011/09/7/6567769/
  35. ^ https://web.archive.org/web/20160304213745/http://dif.org.ua/uploads/%D0%9C%D0%BE%D0%B2%D0%B0(2).doc
  36. ^ http://www.rb.com.ua/eng/politics/research/2009/4689.html(недаступная спасылка)
  37. ^ https://web.archive.org/web/20100419063535/http://www.interfax.com.ua/rus/main/36245/
  38. ^ bereginya.org/news/09.09.2009.html Проблема російської мови :: Міжнародная організація «Берегиня Світу»
  39. ^ Кабмин выделил деньги на региональные языки Украины (рас.)
  40. ^ ЗАКОН УКРАЇНИ «ПРО засади державної мовної політики»
  41. ^ В Україні набув чинності закон про мови
  42. ^ Решение Одесского городского совета № 2419-VI от 13.08.2012 «О реализации положений Закона Украины „Об основах государственной языковой политики“ в городе Одессе»(недаступная спасылка) (рас.)
  43. ^ В ОДЕСІ РОСІЙСЬКІЙ МОВІ НАДАЛИ СТАТУС РЕГІОНАЛЬНОЇ
  44. ^ Решение Донецкого областного совета от 16 августа 2012 года № 6/14-346 «О реализации Закона Украины „Об основах языковой политики“ в Донецкой области»
  45. ^ Донецька та Запорізька області затвердили регіональний статус російської мови
  46. ^ Рішення двадцятої позачергової сесії Запорізької обласної ради шостого скликання від 16.08.2012 № 2
  47. ^ У Севастополі російська мова стала регіональною(недаступная спасылка)
  48. ^ Російська мова стала регіональною у Дніпропетровській, Луганській і Херсонській областях
  49. ^ Херсонська обласна рада надала російській мові статус регіональної
  50. ^ Російська стала регіональною і в Миколаєві
  51. ^ Харківська область визнала російську мову регіональною
  52. ^ «Язик» став регіональним ще в одній області
  53. ^ Верховна Рада України ухвалила Закон "Про визнання таким, що втратив чинність, Закону України "Про засади державної мовної політики" (укр.). Афіцыйны партал Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Праверана 23 лютага 2014 г.
  54. ^ У Росії вже відреагували на скасування «мовного закону» // УНІАН. — 2014.
  55. ^ Дэпартамэнт інфармацыі ды камунікацыяў з грамадзкасьцю сакратарыяту КМУ. Арсеній Яценюк підтвердив, що Турчинов не дав ходу скасуванню мовного закону 2012 року (укр.). Урадавы партал. Адзіны вэб-партал органаў выканаўчае ўлады Ўкраіны. Праверана 3 сакавіка 2014 г.
  • Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде життя, 1954—1989
  • Українська мова у XX сторіччі: історія лінгвоциду: документи і матеріали. / Упоряд.: Лариса Масенко, Віктор Кубайчук, Орися Демська-Кульчицька та ін. — Київ: Видавничий дім «Києво-Могилянська академія», 2005. — 399 с ISBN 966-518-314-1 Зміст книжки. Djvu-файл книжки з текстовим шаром і навігацією.
  • Зеленецкий К. О русском языке в Новороссийском крае. О. 1855;
  • Долопчев В. Опыт словаря неправильностей в русской разговорной речи (преимущественно в Южной России). О. 1886, друге вид. 1909;
  • Смаль-Стоцький Р. Українськ. мова в Соз. Україні. В. 1936; друге вид. Нью-Йорк — Торонто — Сідней — Париж 1969;
  • Tichyý F. Vývojsoučasného spisovného jazyka na Podkarpatské Rusi. Прага 1938;
  • Їжакевич ( — Цілуйко) Г. Питання російсько-українських мовних зв’язків. К. 1954;
  • Гнатюк Г. Російсько-українськ. літ.-мовні зв’язки в другій пол. XVIII — першій четверті XIX ст. К. 1957;
  • Мирошник Д. Н. В. Гоголь. Его роль в укреплении русско-украинских языковых связей. X. 1959;
  • Славянское языковедение, библиографический указатель литературы, изданной в СССР с 1918 по 1960 гг., 1 — 2 М. 1963;
  • Королевич Н., Сарана Ф. Слов. філологія в Україні (1958 — 62), бібліографія. К. 1963;
  • Питання стилістики української мови в її взаємозв’язку з ін. слов. мовами. Тези доповідей міжвузівської наук. конференції. Чернівці 1963;
  • Республіканська наукова конференція з питань російсько-українських мовних зв’язків. Тези доповідей. XII. 1964. Луганське 1964;
  • Зв’язки української мови з рос. та ін. слов. мовами в 16 — 19 ст, К. 1968;
  • Королевич Н. (й ін.). Слов. філологія в Україні (1963 — 67), бібліографія, частина 1. Мовознавство. Фолкльористика. к. 1968;
  • Україно-рос. мовні зв’язки радянського часу. К. 1969;
  • Славянское языковедение, библиографический указатель литературы, изданной в СССР с 1961 по 1965 г., с дополнением за предыдущие годы. М. 1969;
  • Штець М. Літ. мова українців Закарпаття і Сх. Словаччини (після 1918). Братіслава 1969;
  • Shevelov G. Zum Problem des ukrainischen Anteils an der Bildung der russischen Schriftsprache Ende des 18 Jahrhunderts. Wiener slavistisohes Jahrbuch 16. 1970.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]