Расоны лац. Rasony | |||||
![]() Сядзіба | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1552 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Расонскі | ||||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 4826 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2159 | ||||
Паштовы індэкс: | 211460 | ||||
СААТА: | 2242551000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°54′15″ пн. ш. 28°48′53″ у. д. / 55.90417° пн. ш. 28.81472° у. д.Каардынаты: 55°54′15″ пн. ш. 28°48′53″ у. д. / 55.90417° пн. ш. 28.81472° у. д. | ||||
Расоны на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Расоны | |||||
![]() | |||||
http://rossony.vitebsk-region.gov.by/ |
Расо́ны — мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Расонаў. Адміністрацыйны цэнтар Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 4826 чалавек[1]. Знаходзяцца за 170 км на паўночны захад ад Віцебску, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Дратунь (лінія Полацак — Невель). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Полацкам, Дрысай, Невелем.
Паводле археалягічных раскопак, першыя паселішчы на месцы сучаснага мястэчка існавалі ўжо ў X—ХІІ стагодзьдзях[2]. Аднак першы пісьмовы ўпамін пра Расоны як вёску ў складзе Полацкага ваяводзтва зьмяшчаецца ў «Полацкай рэвізіі» і датуецца 1552 годам. У той час яны знаходзілася ў валоданьні Ф. Корсака[3] і налічвалі 7 дымоў.
У Інфлянцкую вайну (1558—1582) Расоны акупавалі войскі маскоўскага гаспадара Івана Тырана, але празь некаторы час Стэфан Баторы вызваліў паселішча.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Расоны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкай (з 1796 году — у Беларускай, а з 1802 году — у Віцебскай губэрні).
Паводле зьвестак Віцебскага губэрнскага статыстычнага камітэту, на 1877 год у Расонах было 12 дымоў, дзеялі 2 царквы, працавалі прыватныя агульнаадукацыйныя жаночая (1866) і мужчынская (1869) вучэльні, карчма. У 1905 годзе вёска ўвайшла ў склад Вазьнясенскай воласьці Полацкага павету.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Расоны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Расоны вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох у Полацкім раёне.). У Другую сусьветную вайну з 15 ліпеня 1941 году да 12 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 14 сакавіка 1958 году Расоны атрымалі афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.
13 лістапада 2005 году ў Расонах асьвяцілі кутны камень касьцёла пад тытулам Сьвятога Язафата Кунцэвіча[4]. 20 студзеня 2006 году адбылося зацьверджаньне гербу мястэчка. 19 красавіка 2010 году Расоны ўзнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[5].
У Расонах працуюць сярэдняя школа, цэнтар пазашкольнай работы.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і 2 паліклінікі.
Дзеюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі.
Расоны разьвіваюцца згодна з генэральнымі плянамі (1969, 1979), а таксама праектам плянаваньня цэнтру (1981). У забудове мястэчка будынкі розных тыпаў. Утварыліся 2—3-павярховыя жылыя кварталы. У цэнтры стаяць 2—5-павярховыя будынкі, парк. Цэнтральны пляц фармуецца пры ўезьдзе з боку Полацку.
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Расонаў |
---|
Праз Расоны праходзяць аўтамабільныя дарогі Р24 (Полацак — Расоны) і Р132 (граніца Расеі — Расоны — Каханавічы).
У Расонах працуе Музэй баявой садружнасьці беларускіх, расейскіх, латыскіх і летувіскіх партызанаў, заснаваны ў 1978 годзе. Дзее дом паляўнічага. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Расоны»[11].
Расоны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў