Расінг | |
Поўная назва | Racing Club |
---|---|
Заснаваны | 25 сакавіка 1903 |
Горад | Авэльянэда, Аргентына |
Стадыён |
Хуан Дамінга Вэрон Умяшчальнасьць: 51 389 |
Прэзыдэнт | Віктар Блянка[d] |
Чэмпіянат | Прафэсійная футбольная ліга |
· 2023 | 12 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы racingclub.com.ar (гішп.) |
«Расінг» (па-гішпанску: Racing Club) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Авэльянэда, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Клюб быў заснаваны 25 сакавіка 1903 году і гістарычна лічыцца клюбам «вялікай пяцёркі» Аргентыны разам з «Бока Хуніёрс», «Рывэр Плэйт», «Індэпэнд’ентэ» і «Сан-Лярэнса». Клюб неаднаразова станавіўся чэмпіёнам Аргентыны і розных міжнародных спаборніцтваў. Свае хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Хуан Дамінга Вэрон», які здольны зьмясьціць 51 389 гледачоў.
Вытокі клюбу можна прасачыць сканчэньнем XIX стагодзьдзя, калі талака працаўнікоў Паўднёвай чыгункі Буэнас-Айрэсу запытала дазволу гуляць у футбол на полі, якое належыла кампаніі. Па атрыманьні дазволу каманда свае першыя матчы ладзіла пераважна супраць камандаў, якія складаліся з брытанскіх імігрантаў[1].
|
|