Рауль Хімэнэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 траўня 1991[1][2] (33 гады) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фулгэм | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2014 2014—2015 2015—2019 2018—2019 2019—2023 2023— |
Амэрыка Атлетыка Мадрыд Бэнфіка → Ўулвэргэмптан Ўанд. (арэнда) Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз Фулгэм |
96 (36) 21 (1) 80 (18) 38 (13) 97 (27) 28 (8) |
Зборныя | ||
2013— | Мэксыка | 105 (33) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Рау́ль Алёнса Хімэ́нэс Радры́гес (па-гішпанску: Raúl Alonso Jiménez Rodríguez; нарадзіўся 5 траўня 1991 году, Тэпэхі-дэль-Рыё-дэ-Акампа, Мэксыка) — мэксыканскі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Фулгэм» і нацыянальнай зборнай Мэксыкі.
Хімэнэс зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клюбу «Амэрыка». У 2010 годзе быў пераведзены ў склад галоўнай каманды клюбу. 9 кастрычніка 2011 году гулец дэбютаваў у складзе клюбу ў матчы супраць клюбу «Марэлія», які скончыўся зь лікам 1:1. Удалыя выступы за клюб і на міжнароднай арэне, выклікалі цікавасьць у эўрапейскіх камандаў, больш актыўна за ўсё нападнікам цікавіўся нідэрляндзкі клюб ПСВ[3]. У 2013 годзе Рауль стаў чэмпіёнам Кляўсуры ў складзе «Амэрыкі».
13 жніўня 2014 году мадрыдзкі «Атлетыка» дасягнулі пагадненьня з мэксыканскім клюбам наконт пераходу нападніка. Як паведамлялася за гульца гішпанцы выклалі каля 11 млн эўра[4]. На наступны дзень Рауль падпісаў шасьцігадовы кантракт пасьля праходжаньня мэдычнага абсьледваньня[5].
31 студзеня 2013 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі Хімэнэс дэбютаваў за зборную Мэксыкі, выйшаўшы ў другім тайме замест Альда дэ Нігрыса.
«Амэрыка»:
«Атлетыка»:
«Бэнфіка»:
Мэксыка: