Рахбар — назва найвышэйшай дзяржаўнай пасады ў Ісламскай рэспубліцы Іран. Паводле канстытуцыі Ірану: «У час вялікага захаваньня Мэсіі, у Ісламскай рэспубліцы Іран кіраўніцтва над грамадой перадаецца справядліваму, веруючаму, ведаючаму патрэбы (гэтага) веку, мужнаму, разважліваму, таму хто можа духоўна (без прымяненьня прымусу) правіць (факіх), які прызначаецца Радаю старцаў (г. зн. людзей ведаючых ісламскае права й паважаных у Іране)».
Рахбар стаіць над тыма ўладамі: выканаўчай, заканадаўчай і судовай. Ён ім не падпарадкоўваецца. Рахбар выконвае ролю нагляду за гэтымі галінамі ўлады.
Рахбар мае права:
Пасаду Рахбара займаў з 25 лютага 1979 году па 3 чэрвеня 1989 году аятала Рухала Мусаві Хамэйні. З 3 чэрвеня 1989 году гэтую пасаду займае аятала Алі Хасэйні Хамэнэі.