Робэрт Рэкард | |
Robert Recorde | |
![]() | |
Дата нараджэньня | каля 1510[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Тэнбі, Ўэйлз |
Дата сьмерці | 1558[4][1][5][…] |
Месца сьмерці | Лёндан, Ангельшчына |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | матэматык, лекар, філёзаф |
Навуковая сфэра | фізыка, матэматыка, мэдыцына |
Месца працы | |
Робэрт Рэкард (па-ангельску: Robert Recorde, каля 1510, Тэнбі, Ўэйлз — 1558, Лёндан, Ангельшчына) — ўэйлскі лекар і матэматык. Вядомы, у прыватнасьці, тым, што ў 1557 годзе прапанаваў выкарыстоўваць у матэматыцы знак роўнасьці.
Нарадзіўся каля 1510 годзе ў рэспэктабельнай ўэйлскай сям'і. У 1525 годзе быў адпраўлены на навучаньне ў Оксфардзкі ўнівэрсытэт, які скончыў у 1531 годзе. Заняўшыся мэдычнай дзейнасьцю, ў 1545 годзе адправіўся на навучаньне ў Кембрыдж. Пасьля заканчэньня вярнуўся ў Оксфард, дзе выкладаў матэматыку.
Празь некаторы час пераехаў у Лёндан, дзе быў кіраўніком Каралеўскага манэтнага двара Вялікабрытаніі. Рэкард таксама быў асабістым леварам Эдўарда VI і Марыі I.
Быў абгавораны сваім палітычным апанэнтам, асуджаны, арыштаваны за запазычанасьці й пасаджаны за краты «Кінгз бэнч» у акрузе Саўтўорк, дзе памёр у 1558 годзе.
Сярод вядомых працаў навукоўца выдзяляюць наступныя[7]:
Меней вядомыя працы:
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |