Электра-піяна Родаса — электра-мэханічны музычны клявішны інструмэнт і аднайменныя брэнд і фірма па выпуску электра-піяна.
Яго прататып быў створаны падчас Другое сусьветнае вайны маладым аматарам-вынаходнікам Ґаральдам Родасам (Harold Rhodes), прафэсійны выпуск распачаўся ў 1950-х гадах і працягваўся да 1983 году, калі Родас на рынку не пацясьніў лічбавы-сынтэзатар Yamaha. Але на пачатку 2000-х гадоў вытворчасьць электра-піяна аднавілася.
Гісторыя інструмэнта распачалася ў 1942 годзе на авіяцыйнае базе Грынсбара ў штаце Паўночная Караліна, калі малады інструктар Ґаральд Бёраўз Родас (Harold Burroughs Rhodes), меўшы музычную адукацыю дзеля маральнае падтрымкі параненых лётчыкаў стварае тады яшчэ акустычнае Родас Піяна Армейскага Авіяцыйнага Корпуса (Rhodes Army Air Corps Piano). Замест струн таленавіты вынаходнік выкарыстоўвае алюміневыя трубкі ад бамбардыроўшчыка В-17.
Надтхнённы першымі посьпехамі Родас кідае армейскую службу й засноўвае фірму па вытворчасьці музычных інструмэнтаў «The Rhodes Piano Corporation» і праз год пасьля заканчэньня вайны ў 1946 годзе прэзэнтуе першы электра-мэханічнны інструмэнт «Pre Piano». Створанае паводле ўзору папярэдніка, Прэ Піяна было дададкова абсталявана лямпавым ўзмацьняльнікам, шасьцідзюймовым дынамікам і п’еза гуказдымальнікамі й меў гук падобны да чэлесты ці дзіцячае лялечнага фартэпіяна. Інструмэнт атрымаў добрую адзнаку ад пачынаючых свой росквіт джазавых музыкаў.
Паляпшаючы свой інструмэнт Родас замяняе алюміневыя трубкі спэцыяльнымі вібратарамі, нагадваючымі асымэтрычныя камэртоны, да якіх прыладкоўвае электрамагнітныя гуказдымальнікі падобныя да тых, якія выкарыстоўваюцца на электраґітарах.
У 1959 годзе Ґаральд, з умоваю што застанецца вядучым інжэнэрам, прадае сваю кампанію вытворцу й вынаходніку электраґітар Леа Фэндэру.
У хуткім часе супольнымі сіламі быў выпушчаны першы масавы прадукт Басовае Піяна Фэндэра-Родаса (Fender Rhodes Piano Bass). Праз сваю спэцыфічнасьць дадзены інструмэнт ня меў значнага распаўсюду й ужываўся ў асноўным маладымі пачынаючымі гуртамі ў якіх не было бас-гітарыста, але сярод іх былі й вядомыя музыкі, сярод якіх гурт «The Doors».
Таксама быў створаны новы брэнд, праіснаваўшы 15 гадоў, нават пасьля таго, як у 1965 годзе Карпарацыя Фэндэра прадала вытворчасьць электрапіяна CBS.
Новы вытворца ўрэшце выпусьціў мадэль з 73 клявішамі якая атрымала назву Fender Rhodes Suitcase Piano і дадаткова была абсталявана акустычнай сыстэмай і ўзмацьняльнікам, якія знаходзіліся пад клявіятурай.
У 1970 годзе, адбылося чарговае паляпшэньне, вялізную акустычную частку было вырашана прыбраць і замест гэтага абсталяваць піяна мэталічнымі ножкамі, што паменшыла яго вагу і паспрыяла яго папулярызацыі сярод рок-музыкаў. Новая мадэль атрымала назву Fender Rhodes Stage Piano Mark I і было апошнім электрапіяна выпушчаным пад брэндам «Фэндэр-Родас».
Наступную мадэль прышлося чакаць доўгія дзесяць год, толькі ў 1980 зьявілася Rhodes Stage Piano Mark II, дадаткова абсталяванае спэцыяльным прыстасаваньнем дзеля чапляньня зьверху дадатковых клявішаў.
На пачатку 1980-х масава пачалі выпускацца лічбавыя сынтэзатары і попыт на Родас піяна спаў. Не дапамагло нават зьяўленьне новае мадэлі Rhodes Stage Piano Mark III абсталяванае MIDI інтэрфэйсам у выніку чаго наступнае мадэль Rhodes Stage Piano Mark IV засталася толькі ў чарцяжах, а Rhodes Stage Piano Mark V было выпушчана колькасьцю 2000 экзэмпляраў. У выніку чаго фабрыка Родаса прыпыніла сваё існаваньне.
У 1987 годзе вытворчасьцю Родас піяна пачала займацца японскае карпарацыя Ролянд, але гэтыя інструмэнты ня мелі анічога агульнага з клясычным Родас піяна, былі цалкам электроннымі й толькі прыблізна імітавалі яго гук.
2000-я гады дзеля інжэнэраў Родаса былі адначасова благімі й шчасьлівымі.
17 сьнежня 2000 году не дажыўшы адзінаццаці дзён да свайго 90-годзьдзя сканаў заснавальнік брэнду й фабрыкі Ґаральд Родас. Але нечакана сярод выканаўцаў электроннае музыкі й рок-музыкаў ўзьнік попыт на аналягавыя клявішныя інструмэнты ў тым ліку й на Родас піяна.
Фабрыка аднавіла сваю дзейнасьць і ў 2007 годзе на выставах NAMM 2007 i MusikMesse 2007 адбылася прэзэнтацыя новае мадэлі Rhodas Stage Piano Mark VII якая сумяшчае традыцыйны электра-мэханічны дызайн і апошнія навінкі клявішнае вытворчасьці.