Ро́лянд Ва́льтэр Ра́цэнбэргер (па-нямецку: Roland Walter Ratzenberger; 4 ліпеня 1960 — 30 красавіка 1994) — аўстрыйскі гоначнік у брытанскай ды японскай Формулах 3000, а таксама ў Формуле-1. Атрымаў шанец выступіць на найвышэйшым узроўні ў даволі позьнім веку (33 гады). Пасьпеў у Формуле-1 паўдзельнічаць у трох гонках, у кваліфікацыі да апошняй зь іх — Гран-пры Сан-Марына — загінуў. Наступнага дня на гэтым жа Гран-пры загінуў трохразовы чэмпіён сьвету Айртан Сэна.
Нарматыўны кантроль |
---|
Міжнародныя | |
---|
Нацыянальныя | |
---|