Роман Вайдэнфэлер | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 жніўня 1980 (44 гады) Дыц, Нямеччына | |
Рост | 188 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Моладзевыя клюбы | ||
1985—1996 1996—1998 |
Шпортфройндэ Айсбахталь Кайзэрсьляўтэрн | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2002 2002—2018 |
Кайзэрсьляўтэрн Барусія Дортмунд |
6 (0) 349 (0) |
Зборныя | ||
2013—2015 | Нямеччына | 5 (0) |
Роман Вайдэнфэлер (па-нямецку: Roman Weidenfeller; нарадзіўся 6 жніўня 1980 году ў Дыцы, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, брамнік. У 2013—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны. Чэмпіён сьвету 2014 году.
Кар’еру футбаліста Роман распачаў у моладзевай камандзе клюбу Обэрлігі «Шпортфройндэ Айсбахталь», адкуль ў 1996 годзе быў запрошаны ў моладзевую каманду «Кайзэрсьляўтэрна».
У 2000 годзе футбаліст стаў гульцом асноўнага складу клюбу, але праз 2 гады, правёўшы за асноўны склад «Кайзэрсьляўтэрна» ўсяго 6 матчаў, перайшоў у дортмундзкую «Барусію». З 2003 году, пасьля сыходу галкіпэра-вэтэрана «Барусіі» Енса Лемана ў лёнданскі «Арсэнал», стаў асноўным брамнікам клюбу. Дэбютаваў у Дортмундзе 17 сьнежня 2003 году ў матчы супраць свайго былога клюбу «Кайзэрсьляўтэрну». У 2005 годзе Вайдэнфэлер перанёс апэрацыю пасьля разрыву мэніска ў левым калене падчас трэніроўкі[1].
Напачатку сэзону 2007—2008 гадоў Роман быў дыскваліфікаваны тры матчы й аштрафаваны на 10 тысяч эўра за расісцкія абразы, вылучаныя супраць нападніка «Шальке-04» Джэральда Азамоа[2]. У 2011 годзе разам з «Барусіяй» стаў чэмпіёнам Нямеччыны, а на наступны сэзон паўтарыў посьпех. 6 траўня 2013 году Вайдэнфэлер падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да 2016 году[3].
Упершыню ў склад зборнай Роман Вайдэнфэлер быў запрошаны ў 1997 годзе на чэмпіянат сьвету сярод юнакоў, які праходзіў у Эгіпце. Юнацкая зборная Нямеччыны заняла 4 месца, а Роман быў абраны найлепшым брамнікам турніру. У 1999—2001 гадох футбаліст тройчы ўваходзіў у склад моладзевай зборнай Нямеччыны.
У нацыянальнай зборнай Нямеччыны дэбютаваў 19 лістапада 2013 году на стадыёне «Ўэмблі» ў матчы супраць зборнай Ангельшчыны, стаўшы самым узроставым нямецкім брамнікам, які дэбютаваў за нацыянальную зборную.
«Барсуія» Дортмунд:
Нямеччына: