Ромул | |
Капіталійская валчыца, якая корміць Ромула й Рэма | |
1-ы цар Старажытнага Рыма | |
Наступнік | Нума Пампіліюс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 771 да н. э., |
Памёр | 5 ліпеня 717 да н. э., |
Сужэнец | Герсілія[d] |
Бацька | Марс |
Маці | Рэя Сыльвія |
Ромул (па-лацінску: Romulus) — легендарны заснавальнік Рыма й першы цар рымскі. Жыў у 7 стагодзьдзі да н. э.. Паводле легенды, ён і ягоны брат Рэм былі дзецьмі бога Марса й вясталкі Рэі Сыльвіі, нашчадкамі мітычнага Энэя, якіх Амуліюс, які таксама зьяўляўся нашчадкам Энэя, укінуў у раку Тыбр з мэтай зьнішчыць магчымых прэтэндэнтаў на царскі сталец. Аднак Ромул і Рэм былі цудам выратаваны ваўчыцаю й выкармлены ейным малаком, а калі іх адабралі ў ваўчыцы, іх выхоўвала жонка царскага пастуха Фаустула. Легенда прыпісвае Ромулу апрача заснаваньня Рыма падзел рымскіх грамадзянаў на патрыцыяў і плебэяў, заснаваньне сэната як дарадчага органа пры кіраўніку, а таксама арганізацыю войска. Сярод сваіх аднагодак Ромул і Рэм, як сьцьвярджае паданьне, вылучаліся мужнасьцю, розумам, прыгажосьцю й высакароднасьцю, што нібыта сьведчыла пра іхняе боскае паходжаньне.
Папярэднік няма |
Цар Рыма 753 да н. э.—717 да н. э. |
Наступнік Нума Пампіліюс |
Ромул — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра Старажытны Рым. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |