Рон-Робэрт Цылер | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 лютага 1989[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гановэр-96 | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2010 2008—2009 2010—2016 2016—2017 2017—2019 2019— 2020—2021 |
Манчэстэр Юнайтэд → Нортгэмптан Таўн (арэнда) Гановэр-96 Лэстэр Сіці Штутгарт Гановэр-96 → Кёльн (арэнда) |
0 (0) 2 (0) 185 (0) 9 (0) 70 (0) 137 (0) 1 (0) |
Зборныя | ||
2011—2015 | Нямеччына | 6 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Рон-Робэрт Цылер (па-нямецку: Ron-Robert Zieler; нарадзіўся 12 лютага 1989 году, Кёльн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, брамнік клюбу «Гановэр-96» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Футболам пачаў займацца ў родным горадзе Кёльн, у 2005 годзе зьехаў на стажыроўку ў Ангельшчыну ў клюб «Манчэстэр Юнайтэд», дзе гуляў за юнацкія й рэзэрвовыя каманды. Напрыканцы 2008 году на месяц быў ададзены ў арэнду ў клюб «Нортгэмптан Таўн».
22 красавіка 2010 году Рон-Робэрт падпісаў двухгвдовы кантракт з клюбам «Гановэр-96». Спачатку гулец гуляў толькі за рэзэрвовую каманду, аднак зь цягам часу стаўся першым брамнікам клюбу. 24 чэрвеня 2011 году Цылер падоўжыў кантракт з клюбам да чэрвеня 2015 году[3].
У жніўні 2011 году Рон-Робэрт быў запрошаны ў нацыянальную зборную Нямеччыны[4]. Ягоны дэбют адбыўся 11 лістапада 2011 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Украіны, якая скончылася зь лікам 3:3.
Нямеччына: