Рубэн Дыяш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 траўня 1997[1] (27 гадоў)
| |
Рост | 186 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Сіці | |
Нумар | 3 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2017 2017—2020 2020— |
Бэнфіка 2 Бэнфіка Манчэстэр Сіці |
55 (0) 91 (9) 126 (3) |
Зборныя | ||
2018— | Партугалія | 64 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ру́бэн Ды́яш (па-партугальску: Rúben Dias; нар. 14 траўня 1997 году) — партугальскі футбаліст, цэнтральны абаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Лічыцца адным з найлепшых абаронцаў у сьвеце. Шырока вядомы сваім абарончым майстэрствам, кантролем і здольнасьцю добра гуляць у паветры[2][3][4][5][6]. Дыяш прайшоў падрыхтоўку ў моладзевай акадэміі «Бэнфікі». Дэбютаваў у складзе другой каманды клюбу ў 2015 годзе, а да галоўнай дрыжыны клюбу далучыўся ў 2017 годзе. У першым жа сэзоне быў абраны найлепшым маладым гульцом чэмпіянату. У наступным сэзоне 2018—2019 гадоў Дыяш здабыў разам з «Бэнфікай» перамогу ў лізе, а потым і Супэркубак Партугаліі. Паводле вынікаў сэзону быў улучаны ў сымбалічную зборную Прымэйры-Ліга. У верасьні 2020 году склаў дамову з ангельскім клюбам «Манчэстэр Сіці». Ангельцы выдаткавалі 68 мільёнаў эўра, што, такім чынам, зрабіла гульца другім паводле сумы трансфэру футбалістам партугальскай лігі.
«Бэнфіка»:
«Манчэстэр Сіці»:
Партугалія: