славутасьць | |
Краіна | Румынія |
Месцазнаходжаньне | Бухарэст |
Каардынаты | 44°26′29″ пн. ш. 26°05′50″ у. д. / 44.44139° пн. ш. 26.09722° у. д.Каардынаты: 44°26′29″ пн. ш. 26°05′50″ у. д. / 44.44139° пн. ш. 26.09722° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Аўтар праекту | Альбэр Галярон |
Першае згадваньне | 1888 |
Дата заснаваньня | 1888 |
Статус | гістарычны помнік[d][1] і Знак Еўрапейскай спадчыны[d][2] |
Сайт | fge.org.ro (рум.) |
Румынскі атэнэўм | |
Румынскі атэнэўм на Вікісховішчы |
Румынскі атэнэўм (па-румынску: Ateneul Român) — канцэртная заля ў цэнтры Бухарэсту (Румынія). Адзін з галоўных арыентыраў румынскай сталіцы. Цяпер — галоўная канцэртная заля гораду, месца правядзеньня штогадовага міжнароднага музычнага фэсту. З 1889 г. — галоўная канцэртная пляцоўка Бухарэсцкага філярманічнага аркестру.
У 1865 годзе шэраг румынскіх дзеячаў культуры і навукі заснаваў румынскае культурнае таварыства Атэнэўм (Atheneum). З мэтай служэньня мастацтву і навуцы, у 1888 годзе ў Бухарэсьце быў адкрыты румынскі Атэнэўм.
Будынак быў пабудаваны паводле праекту францускага архітэктару Альбэра Галярона, на сродкі знатнага валаскага баярскага роду — Вакарэску і ўрачыста адкрыты ў 1888 годзе, хоць працы па яго аздабленьні працягваліся да 1897 г. Частка сродкаў на будаўніцтва была атрымана па адкрытай падпісцы на працягу 28 гадоў. У Румыніі да гэтага часу памятаюць заклік: «Ахвяруйце адзін лей на Атэнэўм!».
Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны, 29 сьнежня 1919 г., Атэнэўм быў месцам правядзеньня канфэрэнцыі вядучых румынскіх дзеячаў, тых, хто прагаласаваў за ратыфікацыю дагавору аб далучэньні Бэсарабіі, Трансыльваніі і Букавіны да Каралеўства Румынія, у гэтак званую Вялікую Румынію.
Багата ўпрыгожаны, купалападобны, круглы па форме будынак, нэаклясычнага стылю, з элемэнтамі рамантызму. Перад будынкам знаходзіцца невялікі парк з помнікам румынскаму паэту Міхаю Эмінэску.
Унутры, на першым паверсе разьмешчана вялікая канфэрэнц-заля, вышэй — глядзельная заля на 600 месцаў у партэры і 52 — у ложах.
Унутраную частку круглай сьцяны канцэртнай залі 75 м у даўжыню і 3 м у шырыню ўпрыгожвае фрэска мастака Костына Пэтрэску, якая паказвае найбольш важныя моманты румынскай гісторыі, пачынаючы з заваёвы Дакіі рымскім імпэратарам Траянам і заканчваючы ўзьнікненьнем Вялікай Румыніі ў 1918 годзе.
У 1992 годзе былі праведзены рэстаўрацыйныя работы, сродкі на якія былі выдзелены ў роўных долях урадам Румыніі і Рада Эўрапейскага банку разьвіцьця.
Румынскі атэнэўм сёньня зьяўляецца сымбалем румынскай культуры. У 2007 годзе будынак быў унесены ў Сьпіс эўрапейскай спадчыны.