па-ўкраінску: Руська Єдність | |
Лідэр партыі | Сяргей Аксёнаў |
---|---|
Дата заснаваньня | 2008 |
Распушчаная | 2014[1] |
Штаб-кватэра | Крым, Сымфэропаль, ул. Доўгарукаўская, 11/2 |
Саюзьнікі і блёкі |
Супрацоўніцтва: Міжнароднае супрацоўніцтва: |
Ідэалёгія | русафілія, ірэдэнтызм |
Моладзевая арганізацыя | Маладыя за Рускую Еднасьць |
Афіцыйны сайт | russ-edin.org |
Руская е́днасьць (па-ўкраінску: Руська Єдність) — палітычная партыя і аднайменны агульнакрымскі грамадзка-палітычны рух, заснаваны ў 2008 годзе[5]. У 2014 годзе лідэр партыі Сяргей Аксёнаў згуляў важную ролю ў анэксіі Крыму Расеяю, за што дзейнасьць партыі была забароненая ўладамі Ўкраіны.
Партыя была заснаваная ў 2008 годзе пад назваю «Аванґард»[5]. Лідэрам партыі быў Максім Каваленка. З жніўня 2010 року партыя стала называцца «Руская еднасьць»[6], а ўзначаліў яе Сяргей Аксёнаў[6]. На выбарах у Вярхоўную Раду Крыму ў 2010 року партыя набрала 4,02 % голасаў, заняўшы пятае мейсца. У выніку «Руская еднасьць» атрымала 3 мандаты з 100[7].
Прадстаўнік партыі Кастусь Рубаненка быў абраны мескім кіраўніком Бахчысараю[8]. Тры мейсцы атрымала партыя ў Сымфэропальскай мескай радзе[9].
На выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны 2012 року партыя выстаўляла кандыдатаў у чатырох выбарчых акругах — Аляксандра Сьпірыдонава, Сяргея Аксёнава, Сяргея Шувайнікава ды Міхаіла Макеева[10], але жаднаму не атрымалася атрымаць перамогу[11].
27 лютага 2014 року лідэр «Рускае еднасьці» Сяргей Аксёнаў паводле рашэньня Вярхоўнае Рады Крыму, узначаліў урад Аўтаномнае Рэспублікі Крыму[12] і пасьля згуляў важную ролю ў анэксіі Крыму Расеяю.
30 красавіка 2014 року рашэньнем акруговага адміністрацыйнага суду Кіева дзейнасьць партыі была забароненая ва Ўкраіне[10], у сувязі з чым партыя самараспусьцілася. 4 верасьня 2014 року кіеўскі апэляцыйны акруговы адміністрацыйны суд адхіліў апэляцыю партыі «Руская еднасьць» і пакінуў у сіле рашэньне суду першае інстанцыі пра забарону яе дзейнасьці.