Па Крэўскай уніі «русінамі» ў ВКЛ называліся пераважна праваслаўныя ў канфэсійным сэнсе; таксама праваслаўныя жыхары ВКЛ называліся «ліцьвіны рускае веры», «ліцьвіны грэчаскага закону людзі» і да т. п.[3][4] Як падкрэсьлівае беларускі гісторык Сяргей Абламейка, «беларусы не павінны баяцца тэрміну „рускі“ ў розных гістарычных прыкладаньнях, і, адначасна, не павінны забывацца на этнонім (і палітонім) „ліцьвіны“. Гэта дзьве складовыя часткі сучаснай беларускай ідэнтычнасьці, важныя гістарычныя маркеры этнічнага разьвіцьця нашага народу»[5].
Хроніка Дусбурга двойчы (пад 1296 і 1305 гадамі) паведамляе пра змаганьне нямецкіх рыцараў зь літоўскімі (ліцьвінамі) і абодва разы заўважае, што апошнія былі «рускімі»[9].
Зь мірнай дамовы вялікага князяГедзіміна зь Інфлянтамі ад 1338 году вынікае, што для літоўскага войска ― сваімі былі як ліцьвіны, так і русіны Вялікага Княства Літоўскага[10].
Бізантыйскі гісторык Нікіфар Грыгара ў 1359 годзе пісаў, што народ «Русі» падзяляецца на чатыры «русі»: кіеўскую, наўгародзкую, маскоўскую і Літву, прытым Літва «амаль непераможная» і ня плаціць даніны Ардзе[11].
У грашовых рахунках, якія вяліся ў 1388—1402 гадох пры двары караля польскага Ягайлы і дзе «жмойціна» адрозьнівалі ад ліцьвінаў, аднаго зь ліцьвінаў азначылі як «русін або ліцьвін»[12][13].
Грамата-наказ вялікага князя Вітаўта ад 1392 году[14] (захаваўся польскі пераклад[a]):
...а хто будзе ўжо русінам, той можа перахрышчвацца згодна з уласнай воляй або заставацца пры сваёй веры
Арыгінальны тэкст (пол.)
a który Russyn a bądze chczal po swyey woly szą krczysz ten sza nye chay krczy a który nіech że on bądyze w swoeey wyrze
У сваім пахвальным слове віленскім мучанікам, створаным паміж 1390 і 1394 гадамі, прасьвітар Канстантынопальскага патрыярхату Міхаіл Вальсамон пісаў, што яны былі русінамі, але ня з тых русінаў, што жывуць бліжэй да Бізантыі, а з тых, што жывуць далей на поўнач і завуцца ліцьвінамі[16][11].
Складзены ў канцы XIV ст. Сьпіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх пералічае «літоўскія гарады» ў спісе «рускіх» гарадоў, разглядаючы такім спосабам Літву як славянскі і хрысьціянскі край[17].
…там [у Літве і Русі] у адной царкве ёсьць два япіскапы, адзін зь якіх, будучы Хрысьціянінам, існуе бедна і мізэрна, а іншы, Русін, ёсьць багаты і заможны. І там, дзе адзін сярод Ліцьвінаў [«літоўскай мовы» або нацыі] ахрышчаны паводле хрысьціянскага абраду, там, магчыма, добрая сотня будзе знарок ахрышчаных паводле русінскага абраду, і дагэтуль у Літве вялікая колькасьць сярод знатных [уплывовых князёў і паноў] ёсьць Русіны
Арыгінальны тэкст (лац.)
Item eciam manifestum est, circa tempus regis Polonie bene XXIII annis quod in partibus Litauwie et Russie modicum valde accrevit Cristi cultus, quia sunt in una ecclesia duo episcopi quorum unus christianus est qui pauper et miser existit, alter autem Rutenus qui dives et benehabens est, et ubi de Litauwica li[n]gva iuxta legem christianam unus baptizatur ibi fortassis bene centum secundum legem rutenicam intencione erunt baptizati et multi de solemnioribus in Litauwia adhuc sunt Ruteni.
Грамата Жыгімонта I ад 27 верасьня 1432 году месьцічам Віленскім[19]:
В. князь літоўскі Жыгімонт, жадаючы «месту сваяму Вільні быцьцё лепшае ўчыніці, даруе Віленскім месьцічам веры рымскае і рускім, што суць рускае веры, і ўсяму паспольству места Віленскага нямецкае права»
Ананімная турэцкая аповесьць пачатку XVI ст. называе войска Вялікага Княства Літоўскага «рускім»[20][21].
«І той князь Барыс заснаваў горад у імя сваё на рацэ Бярэзіне і назваў яго Барысаў. І як русін быў ён вельмі набожны і пабудаваў у Полацку царкву каменную сьвятое Сафіі»
«У брата ж вялікага князя Альгерда — у Кейстута, які валадарыў у Троках і ў зямлі Жамойцкай, было шасьцёра сыноў. Першаму сыну, Вітаўту, калі стаў ён русінам, далі імя Юры, а калі ахрысьціўся ў ляскую веру, тады далі яму імя Аляксандар»
«Але чарнец, званы Лаўрашам, а па-літоўску Рымонтам, а па-руску Васілём, шкадуючы бацьку свайго, вялікага князя Тройдзена, пакінуў чын манаскі»
Летапіс Рачынскага: «І пайметь Кгінвіл дачку ў вялікага князя цьвярскога ў Барыса іменем Марыю, для каторае ся ахрэсьціў у рускую веру, і далі яму імя Барыс. І меў зь ёй сына іменем Рагвалода, каторага назваў рускім іменем Васілей. І тот Кгінвіл, рачоны Барыс, учыніў горад на імя сваё на рацэ Бярэзыні і назваў яго Барысаў. І будучы яму русінам, быў вельмі набожан і ўчыніў цэркаў каменную ў Полацку сьвятое Соф’і, a другую сьвятого Спаса…»[44].
На Віленскім сойме 1565 году разглядалася пытаньне «садночаньня народу Літоўскага з Рускім»[46].
З прамовы Мялешкі, кашталяна смаленскага, на сойме 1589 году: «Але Жыґімонта Першага — салодкая памяць яго! Той немцаў, як сабак, не любіў, і ляхаў зь іх хітрасьцю вельмі не любіў, а літву і русь нашу [але нашу літву і русь нашу[47]] любіцельна мілаваў».
Нямецкі гісторык Станіслаў Борнбах у сваім камэнтары да Хронікі Віганда, зробленым у канцы XVI ст., адзначыў, што ў апісаньні Віганда магістар Тэўтонскага ордэну Лютар з Браўншвайгу меў шмат збройных канфліктаў «з русінамі, гэта значыць зь ліцьвінамі, а таксама з палякамі»[48] (ням. «…habe viele Kriege mit den Reussen d. h. Littauern und Polen geführt»)[49].
Нямецкі навуковец Герман Фаброніюс(de) у сваёй этнаграфічнай працы 1614 году («Newe Summarische Welt-Historia…») зазначаў: «Мова ў іх, у палякаў і ліцьвінаў — вэндзкая, у русінаў таксама, а ў прусаў нямецкая каля мора, усярэдзіне краіны — вэндзкая. У Лівоніі, аднак, маюць часткова нямецкую, часткова асаблівую мову, але зь некаторымі словамі вэндзкага паходжаньня, як то „нябёсы“ называюцца па-славянску nebesih, па-польску niebiessich, па-лівонску debbessis[c]… „Імя“ называецца па-вэндзку або па-славянску imi, па-польску imie… але па-лівонску waarz[d]. „Дзяржава“ называецца па-вэндзку Krailestuo, па-польску Krolestuvo, па-лівонску Walstibe[e]… „Хлеб“ называе лівонец Mayse[f]… паляк і багемец — Chlieba»[50].
Пісьменьнік-палеміст, грамадзка-палітычны і царкоўны дзяяч Рэчы ПаспалітайМялеці Сматрыцкі, які ня мог ня ведаць рэальнай сытуацыі з мовай і рэгіянальнай сьвядомасьцю ў Вялікім Княстве Літоўскім[51], у сваім творы «Апраўданьне нявіннасьці» (Вільня, 1621 год) называе ліцьвінаў сярод рускіх народаў[52]:
"Ты, [кожны з] вялікіх, шчыльнанаселеных і незьлічоных хрысьціянскіх народаў — валынцаў, падгорцаў, падляшцаў, палешукоў, падольцаў, Нізоўцаў, украінцаў, Літвы, Белай Русі і Чорнай, ад бэскідзкіх Татраў да Балтыйскага мора, на ўсход сонца і на поўдзень, у Кароне і ў Вялікім Княстве Літоўскім, [ты, кожны зь ліку] шырока расьселеных хрысьціянскіх рускіх народаў, у шаснаццаці шматлюдных япіскапскіх дыяцэзіях, пры тым, што Мітрапаліт мае шэсьць япіскапаў [і] сёмага архіяпіскапа пад уладай сваёй юрысдыкцыі, у час прыватных нарадаў ты ня мусіў быў стаяць за сьпінамі япіскапаў, аб’яднаных пад уладай аднаго і таго ж Пастыра.
Арыгінальны тэкст (пол.)
Tak, mnogiego gęstego y niezliczonego ludu chrześciańskiego Wołyńcow, Podgorzan, Podlaszan, Polesian, Podolan, Nizowcow, Ukraińcow, Litwy, Białey Rusi y Czarney, od Tatrow Beskidskich do morza Bałtyskiego na Wschod słońca y południe w Koronie y w Wielkim Księstwie Litewskim szeroko rospościerających się chrześciańskich ruskich narodow w szestnastu ludnych episkopskich dyocezjach sześć episkopow siodmego archiepiskopa pod władzą jurisdictiej swojey maiącemu metropolitowi przy prywatnych consultacyach stać za ramionami biskupow pod tymże y iednym Pasterzem będących <…> nie był powinien.
—Smotrycki M. Werificacia niewinności powtore wydana <…>. — Wilno, 1621. 8—8v.
Складзены ў XVII стагодзьдзі Кіеўскі сынопсіс адзначаў, што ў Эўропе «…Татары Перакопскія, Славяне, Русь, Масква, Польшча, Літва, Мазоўша, Жмудзь, Курляндыя, Ліфлянты або Лівонія, Прусы…»[56], прытым сярод «нашых прашчураў славенарасійскіх» пералічваў адно «Масква, Росы, Палякі, Літва, Памаране, Валынцы»[57].
У гістарычных крыніцах XVII—XVIII ст. пашырылася азначэньне жыхароў пераважна этнічнай тэрыторыі беларусаў (яе заходняй часткі) як «старалітвы» («старой літвы», «стараліцьвінаў»), прытым неаднаразова адзначалася беспасярэдняя повязь старалітвы з русінамі: «старажытныя ліцьвіны, г. зн. русіны» (лац. «Antiqui lithuani, id est ruteni») (Сьвір, 1689 год)[58], «старыя русіны або старалітва» (лац. «Rutheni Veteres, seu Stara Litwa») (Ваверка, 1692 год)[59], «русіны…, званыя старажытнымі яцьвягамі або іншым імем — па-народнаму „Старая Літва“» (лац. «Ruthenorum…, dicti antigui Jadźwingowie vel alio nomine populariter Stara Litwa») (Чарнаўчыцы, 1721 год)[60].
Паводле гісторыка Паўла Урбана, у XV—XVI стагодзьдзях адбываўся працэс сьціраньня этнічнай мяжы паміж русінамі і ліцьвінамі[61]. У якасьці факту іх этнічнай інтэграцыі зазначаецца сьцьверджаньне Львом Сапегам у прадмове да Літоўскага Статуту рэдакцыі 1588 году, што «…ня обчым якім языком, але сваім уласным правы сьпісаныя маем», і ў той жа час дэкляраваньне ў 1-м артыкуле 4-га разьдзелу гэтага ж Статуту: «А пісар земскі маець паруску, літарамі й словы рускімі, усі лісты, выпісы й позвы пісаці, а ня іншым языком і словы»[62]. Яшчэ адным сьведчаньнем атаясамліваньня рускай і літоўскай моваў, што стала адным з вынікаў азначанага працэсу, ёсьць грамата вялікага князя Аляксандра да біскупа віленскага Войцеха Табара ад 1503 году, дзе пан Іван Сапега, які працаваў у славянскім сакратарыяце Вялікага Княства Літоўскага і фактычна азначаўся ў дзьвюх папскіх булах ад 1501 году як «сакратар рускай мовы» («secretarius Ruthenicus», «in cancellaria Ruthenica secretarium et capitaneum»), характарызаваўся ўжо як «secretario nostro Litvano» («secretarius noster Litvanus»), што варта разумець як «сакратар літоўскай мовы»[63].
Яшчэ ў XVII ст. польска-прускі гісторык і этнограф Мацей Прэторыюс(pl) адзначаў тагачаснае атаясамліваньне Русі і Літвы, якое тлумачыў агульным паходжаньнем рускіх і літоўскіх княскіх дынастыяў — «з Прусаў»[64]. Ён жа сьцьвярджаў паходжаньне назвы літвы ад люцічаў[65], а таксама сьведчыў, што «літоўская мова ёсьць настолькі пашыранай у Русі, што літоўскую мову называюць рускай і рускую — літоўскай»[g][66], на што зьвяртае ўвагу Вацлаў Пануцэвіч[67].
Фактам этнічнай інтэграцыі русінаў і ліцьвінаў таксама ёсьць прывілейная грамата новаабранага караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазы ад 1 лютага 1588 году, дзе ён пацьвярджаў усе правы і прывілеі жыхароў Вялікага Княства Літоўскага: «Найпярвей, Статут праў В. К. Літоўскага, цяпер новапапраўлены цераз дэпутатаў, ад станаў Вялікага Княства на то абраных, а на том сойме каранацыі нашай для пацьвержаньня нам паданы, змацняем і да ўжываньня даем (якож аб том прывілей наш, водле права іх Рускага, пісьмом Рускім абывацелем вялікага княства Літоўскага выдаці расказалі есьма)»[62]. У прывілеі ад 28 студзеня таго ж году аб зацьверджаньні і ўвядзеньні ў дзеяньне новага Літоўскага Статуту адзначалася ўдзячнасьць гаспадара палякам і ліцьвінам за пашырэньне межаў Рэчы Паспалітай і трыманьне абароны, і даваўся загад надрукаваць Статут на «рускай» і польскай мовах: «Мы гаспадар знаючы быці павіннасьць нашу іж есма тым панствам, на каторых нас пан бог з ласкі і волі сваее сьвятое, за дабравольным абодвух народаў Кароны польскае і Вялікага княства Літоўскага, абраньнем пасадзіці рачыў, павінны права вольнасьці і свабоды іх ня толька цэла і непарушна дзяржаці. Але што бы наболей прымнажаці, справядлівасьць і абарону чыніці. Помнячы тэж і на тое, яка тыя абодва слаўныя народы, польскі і літоўскі <…> нас гаспадара, за пана сабе зьверхняга на карону польскую і на Вялікае княства Літоўскае ўзяці волелі, чаго мы, ўдзячны ад іх будучы і хоцячы ім заўжды праў, вольнасьцей, і свабод усялякіх прыкладам продкаў нашых прыбаўляці і прымнажаці <…> тот статут права Вялікага княства Літоўскага навапапраўлены сім прывілеем нашым сьцьвярджаем і ўсім станам Вялікага княства Літоўскага ку ўжываньню на ўсі патомныя часы выдаем <…> А іжбы тым рыхлей усім ку ведамасьці і ўжываньню прыйсьці мог. Прота тот статут навапапраўлены і прывілеямі земскімі пісьмом польскім і рускім друкаваці і ў паветы разаслаці вялелі есма»[68]. У гэтым жа рэчышчы тлумачыцца 9-ы артыкул трэцяга разьдзелу Літоўскага Статуту рэдакцыі 1566 году, які азначыў тытульнымі нацыямі Вялікага Княства Літоўскага ліцьвінаў і русінаў, у той час як жамойтаў аднёс да ліку «обчых, чужаземцаў і загранічнікаў»[69].
У том панстве Вялікам Княстве Літоўскам і ва ўсіх землях яму прыслухаючых дастойнасьцей духоўных і сьвецкіх гарадоў, двароў і грунтаў, староств у дзяржаньні і пажываньні і вечнасьцей жадных чужаземцам і загранічнікам ані суседам таго панства даваці ня маем; але то ўсё мы і патомкі нашы Вялікія Князі Літоўскія даваці будуць павінны толька Літве а Русі, родзічам старажытным і ўражонцам Вялікага Княства Літоўскага <…>. А хаця бы хто обчага народу за свае заслугі ў той Рэчы Паспалітай прышоў ку аселасьці з ласкі і даніны нашае, альбо каторым іншым правам; тагды таковыя толька аселасьці онае ўжываці маюць будучы абывацелем абецным Вялікага Княства і служачы службу земскую таму ж панству. Але на дастаенства і ўсякі ўрад духоўны і сьвецкі ня маець быці абіран, ані ад нас Гаспадара стаўлен, толька здаўна продкаў сваіх ураджэнец Вялікага Княства Літоўскага Ліцьвін і Русін.
Яшчэ адным сьведчаньнем этнічнай інтэграцыі ліцьвінаў і русінаў ёсьць верш, напісаны ў 1621 годзе Янам Казімерам Пашкевічам на аркушы Літоўскага Статуту рэдакцыі 1529 году: «Польска квітнець лаціною, Літва квітнець рушчызною, / Бяз той у Польсцы не прабудзеш, / Бязь сей у Літве блазнам будзеш. / Той лаціна язык даець. / Та бяз Русі не ўтрываець / Ведз жа юж, Русь, іж твая хвала / Па ўсем сьвеце юж дайзрала / Весялі ж ся ты, русіне, / Твая слава нігды ня згіне»[70].
Як зазначаецца ў другім томе выданьня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «Гісторыя філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі Беларусі», «слушным здаецца меркаваньне Генадзя Сагановіча: „У ВКЛ, думаю, можна было адначасна быць і „літвінам“, і „русінам“ — гэта не выклікала канфлікту ў свядомасьці таго часу, і толькі ў індустрыяльным грамадзтве адначасная прыналежнасьць да некалькіх нацыяў стала немагчымай“»[73].
У 1383 годзе ўпершыню упамінаецца юрыдыка праваслаўных (уніяцкіх) мітрапалітаў (Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія) у Вільні, якая атрымала назву Рускі Горад[76]. Тым часам сярод параўнальна шматлікіх дакумэнтаў уласна Полацку, складзеных у першай палове XV ст., зусім не ўжываецца азначэньне «рускі»: жыхары места ідэнтыфікуюць сябе проста як «палачане» альбо ўжываецца вызначэньне «нашы»[77]. Гісторык Вітаўт Чаропка зьвяртае ўвагу на тое, што ва ўмове вялікага князя Казімера з Ноўгарадам (1440 год) асобна называюцца палачанін, віцьбіч, смалянін і русін, што сьведчыць пра тое, што жыхары адпаведных земляў хоць і лічыліся «рускімі» паводле праваслаўнай веры, але не належалі да этнічных рускіх[78]. У Віцебску, аднесенага ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх да літоўскіх гарадоў (як і большасьць беларускіх гарадоў[79]), гістарычна ўтварылася прадмесьце Русь (Рускі пасад), дзе сяліліся купцы з Кіева[80]. Мясцовасьць Руская Слабада (таксама як і ў Віцебску — у Задзьвіньні, па-за асноўным местам) існавала і ў суседнім Вяліжы. А ў Берасьці, паводле дакумэнту 1485 году, існавалі Нямецкая і Руская вуліцы[81]. Як адзначаюць дасьледнікі, у XVI—XVII стагодзьдзях этнонім «русь» перайшоў у разрад канфэсіёнімаў[h], а як этнонім ужываўся толькі датычна жыхароў Кіеўскай Русі[52], тым часам найбольш абагульняльнай этнанімічнай формай самасьвядомасьці беларускага народу была назва ліцьвіны, якая адлюстроўвала найбольш шырокі ўзровень яго нацыянальнай кансалідацыі[83][84].
У кнізе нямецкага навукоўца Ёгана Георгі(ru) «Описание всех в Российском государстве обитающих народов», выдадзенай у 1799 годзе пры Імпэратарскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбург, зазначалася, што «літоўцы — старажытнае племя русаў… гэты народ у пляне сваіх звычаяў, павер’яў, ладу жыцьця, адзеньня і нораваў мае падабенства часткова з палякамі і маларосамі, а часткова зь вядомымі плямёнамі старажытных русаў, што жывуць у Расеі»[i][89]. Як зазначае гісторык Мікола Хаўстовіч, «шматлікія навукоўцы нашага краю (перадусім, гісторыкі), а таксама навукоўцы з Польшчы ня раз падкрэсьлівалі рускае паходжаньне ліцьвінаў (ці больш правільна — рускія карані ліцьвінаў)»[90].
Яшчэ ў 1785 годзе ўніяцкі мітрапалітЯсон Смагаржэўскі вызначыў сябе як «рускі ліцьвін родам»[91]. У 1825 годзе расейскі навуковец Пётар Кёпэн(be) прапаноўваў называць беларускую мову літоўска-рускай[92], а ў 1827 годзе ён азначаў нашчадкаў крывічоў як «літоўска-рускіх» (рас. Литовско-Русских)[93], «ліцьвіна-русаў» (рас. Литвино-Руссов) і «беларусцаў» (рас. Белорусцев)[94]. Літоўска-рускую мову таксама згадвалі ў 1828 годзе Міхайла Качаноўскі(uk)[95], у 1829 годзе — Павел Строеў(ru)[96], у 1842 годзе — Фёдар Шымкевіч[97], у 1852 годзе — Фёдар Галатузаў[98], у 1878 годзе — Іван Каратаеў(be)[99], у 1890 годзе — Пампей Бацюшкаў(uk)[100]. У 1842 годзе славуты паэт Адам Міцкевіч, які нарадзіўся і вырас на Наваградчыне і ў самім Наваградку, зазначаў у сваёй лекцыі ў Парыжы: «На беларускай мове, якую называюць рускай або літоўска-рускай, гавораць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзьнікла даўно і выдатна распрацавана. У пэрыяд незалежнасьці Літвы вялікія князі карысталіся ёй для сваёй дыпляматычнай перапіскі»[j][102]. Назву «руска-літоўская мова» (рас. «Русско-Литовский язык») у 1854 годзе ўжыў гісторык і бібліёграф Міхаіл Палудзенскі(ru)[103]. У 1836 годзе расейскі гісторык Міхаіл Пагодзін(ru) пісаў пра Ўкраіну: «Прыйшлі жа туды яшчэ пазьней літоўцы або беларусцы, з Гедзімінам, і ўвялі ў пісьмовы ўжытак сваю мову»[k][104].
У 1839 годзе ўкраінскі і расейскі лінгвіст, гісторык і этнограф Міхайла Максімовіч(uk) зазначаў, што беларускую мову дакладней называць літоўска-рускай[105]. У 1841 годзе расейскі пісьменьнік і аўтар шматлікіх падручнікаў расейскай мовы Іван Пенінскі ў прадмове да трэцяга выданьня «Славянскай хрэстаматыі», у якое ён дадаў вытрымкі зь Літоўскай мэтрыкі, зазначаў[106]: «Бракавала таксама ранейшым выданьнях Хрэстаматыі артыкулаў, якія пазнаёмілі б выхаванца з мовамі Беларускай і Літоўскай, слушна названымі мовай Заходне-Рускай; і ў гэтых адносінах кніга папоўненая цяпер здавальняльна» (рас. «Недоставало также в прежних изданиях Хрестоматии статей, которые познакомили бы воспитанника с языками Белорусским и Литовским, страведливо названными языком Западно-Русским; и в этом отношении книга пополнена теперь удовлетворительно»)[l]. Выдадзеная у 1843 годзе 2-я частка «Геаграфіі Расейскай імпэрыі» Івана Паўлоўскага(ru) паведамляла, што «ў Беларусі агулам жывуць літоўцы і рускія; у местах пераважна палякі і жыды»[m][107]. У выдадзенай у 1845 годзе пры Маскоўскім унівэрсытэце працы гісторыка Дзяніса Зубрыцкага(uk) адзначалася, што Казімер Ягайлавіч быў «трэці кароль, родам ліцьвін-русін», які заняў польскі сталец[108]. У 1849 годзе расейскі этнограф Іван Сахараў(ru) ужыў датычна беларусаў назву літоўца-русы (рас. литовцо-руссы)[n][109], датычна беларускай мовы — назву «літоўска-руская гаворка»[o], а таксама апублікаваў царкоўнаславянска-беларускі слоўнік Лаўрэнція Зізанія пад назвай «Літоўска-рускі слоўнік» (рас. «Литовско-русский словарь»)[111]. Напісаную каля 1857 году і выдадзеную ў 1867 годзе кнігу пра гісторыю Тураўскай япархіі народжаны на Піншчыне архімандрыт Урадавага сыноду Расейскай імпэрыіАнатолі (Станкевіч)(uk)[112] пачынаў наступнымі словамі[113]: «Якім бедным ня быў бы выгляд цяперашняга Турава, але ўсё-ткі памяць пра Тураў, як калыску праваслаўя ў Літве, сьвятая для ўсякага руса-ліцьвіна» (рас. «Как ни беден вид теперешнего Турова, но все-таки память о Турове, как колыбели православия в Литве, священна для всякого руссо-литвина»)[p]. Літаратар Вінцэсь Каратынскі ў назьве свайго вершу на беларускай мове, напісанага дзеля прывітаньня маскоўскага гаспадара ў 1858 годзе і зьмешчанага ў Віленскі альбом, адзначыў, што той верш «ад літоўска-русінскай мужыцкай грамады»[115]. Мовазнаўца Яўхім Карскі ў сваім дакладзе пра старабеларускую мову, зробленым у 1893 годзе, прывёў некалькі назваў беларускай мовы, сярод якіх былі руская, наша простая руская, літоўская і літоўска-руская[116].
Усе славянскія жыхары праваслаўнай веры мусяць лічыцца рускімі [расейцамі].
Арыгінальны тэкст (рас.)
Все славянские обитатели православного исповедания должны считаться русскими.
—Эркерт Р. Взгляд на историю и этнографию западных губерний России. — СПб., 1864. С. 6.
Адзначаючы бытаваньне сярод беларусаў азначэньня ўласнай мовы як літоўскай (а ўласнай краіны — як Літвы), этнограф і фальклярыст Мікалай Янчук, паводле вынікаў свайго падарожжа Менскай губэрняй у 1886 годзе, засьведчыў вынятковую канфэсійнасьць азначэньня «рускі» ў тыя часы: «У народзе існуе толькі падзел на рускіх і палякаў, але ня варта думаць, што адрознасьць сапраўды засноўваецца на нацыянальнасьці: гэта — падзел паводле веры»[q][119]. Вынятковую канфэсійнасьць азначэньня «рускі» таксама засьведчыў этнограф і фальклярыст Павал Шэйн пра беларусаў Віцебскай губэрні: «Называюць сябе беларусы наськімі, тутэйшамі, рускімі жа або беларусамі — ніколі. Раскольнікаў (расколаў) называюць маскалями, паноў і дробную шляхту — палякамі; на пытаньні жа: якой яны веры? адказваюць: рускай, а каталікі — панскай веры, але розьніцы паміж рускай і панскай верай, здаецца, ніякага не прызнаюць, а з аднолькавым пачуцьцем ходзяць як у царкву, так і ў касьцёл»[r][120].
На беларускіх землях назва «русіны» зрэдку ўжывалася да пачатку XX стагодзьдзя[1]. Таксама тэрмін «русіны» выкарыстоўваўся ў замежных працах дзеля азначэньня этнічных групаў насельніцтва Заходняй Украіны (Букавіна, Галіччына, Закарпацьце). У час перапісу 1921 году ў Польскай Рэспубліцы русінамі назвалі сябе некаторыя жыхары Палескага (156 142 чал.; у склад гэтага ваяводзтва ўвайшлі этнічна ўкраінскіяКамень-Кашырскі і Сарненскі паветы) і Наваградзкага (250 чал.) ваяводзтваў, Віленскай зямлі (56 чал.), Браслаўскага, Дунілавіцкага, Дзісенскага й Вялейскага паветаў[1].
^Universal Witolda w sprawie chrzystu Litwinów i Rusinów // Kościół Zamkowy czyli Katedra wileńska : w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Cz. 2. — Wilno, MCMX (1910). St. 23.
^Паводле гісторыка Андрэя Катлярчука, азначэньне старой беларускай літаратурнай мовы як «рускай» тлумачыцца тым, што яна ўжывала на пісьме кірылічныя «рускія» літары. Тым часам беларуская мова — як гутарковая мова ліцьвінаў — таксама азначалася «літоўскай»[23]. Прыклады «рускага, польскага і арабскага пісьма» з дакумэнтаў ВКЛ: «тот ліст, тастамэнт… рускім пісьмом з польскага пралажыці і да кніг яго міласьці гаспадарскіх канцлерайскіх казаці ўпісаці рачыў» (1566 год)[24], «подпісы рук польскім і рускім пісьмом» (1584 год)[25], «подпіс рук суць падпісаны дзьве пісьмом арабскім, а рускім дзьве і польскім адна» (1591 год)[26], «подпіс рук тры, пісьмом рускім дзьве, а арабскім адна» (1591 год)[27], «а подпіс рук так жа чатыры, пісьмом польскім і рускім» (1592 год)[28], «подпіс рук тры, пісьмом арабскім дзьве а рускім адна» (1592 год)[29], «подпіс рук чатыры — пісьмом рускім дзьве, а арабскім дзьве» (1592 год)[30], «подпіс рук дзьве пісьмом арабскім і подпіс рук пісьмом рускім» (1593 год)[31], «а подпіс рук каторыя пісаць умелі пісьмом польскім падпісаны» (1609 год)[32], «а подпіс рук пісьмом польскім і рускім» (1613 год)[33], «подпіс рук пісьмом рускім і польскім» (1617 год)[34], «подпіс рук асоб вышмянёных пісьмом польскім і рускім» (1619 год)[35], «а подпіс рук падпісаны пісьмом рускім і польскім» (1620 год)[36], «подпіс рук пісьмом польскім і рускім падпісана» (1623 год)[37], «подпіс рук, пісьмом рускім і польскім, падпісана ёсьць» (1630 год)[38], «подпіс рук пісьмом рускім і польскім падпісаны суць тымі словы» (1635 год)[39], «рукою маёю ўласнаю пісьмом рускім напісаўшы… пісьмом польскім… падпісаўшы» (1636 год)[40], «подпіс рук арабскім пісьмом тры, а рускім і польскім» (1643 год)[41], «подпіс рукі самога актора пісьмом арабскім тымі словы: <…>, а пячатараў подпіс пісьмом польскім тымі словы: <…>»[42] ды многія іншыя
^ням. «Die Littauische Sprache ist in Reussen so gemein gewesen, dass man Littauisch Reussisch genannt und Reussisch Littauisch»
^Тым часам беларускі гісторык Алег Дзярновіч мяркуе, што і да XVI ст. у свядомасьці большасьці «рускага» (праваслаўнага) насельніцтва ВКЛ «рускасьць» (як і «польскасьць») былі не маркёрамі «этнічнасьці», а пазначэньнем прыналежнасьці да мясцовай канфэсійнай агульнасьці, гэта значыць, фактычна канфэсіёнімамі, а не этнонімамі[82]
^рас. «Литовцы суть древнее племя Руссов… В прочем народ сей в рассуждении своих обычаев, поверьев, образа жизни, одеяния и нравов, имеет сходство частью с Поляками и Малороссиянами, а частью с известными, обитающими в России, племенами древних Руссов»
^польск. «Język Bialoruski, nazwany Ruskim albo Litewsko-Ruskim, którym mówi dziesięć milionów jest najbogatszy i naczystszy, uprawiany niegdyś i od wielkich książ t używany w ich układach sojuszniczych za czasów niepodległości Wielkiego Xięcia Litewskiego»[101]
^рас. «Пришли же туда еще позднее Литовцы или Белорусцы, с Гедемином, и ввели в письменное употребление свой язык»
^Гэтае ж сьцьверджаньне паўтараецца ў прадмове да чацьвертага выданьня (1843 год)
^рас. «В Белоруссии вообще живут Литовцы и Русские; в городах преимущественно Поляки и Евреи»
^Напрыклад, рас. «Литовцо-руссы хоровод переименовали в корогод»
^рас. «От этого смешения язык народный, распростраенный от Смоленска по всей Литовской стороне, образовался в разные наречия: Латышское, Прусско-Литовское и Литовско-Русское»[110]
^«Руса-ліцьвіны» (рас. «руссо-литвины») таксама ўпамінаюцца ў іншым месцы кнігі[114]
^рас. «В народе существует только подразделение на русских и поляков, но не следует думать, что различие действительно основано на национальности: это — деление по вероисповеданию»
^рас. «Зовут себя белорусы наськими, тутейшами, русскими же или белорусами — никогда. Раскольников (расколов) зовут москалями, панов и мелкую шляхту — поляками; на вопрос же: какой они веры? отвечают: руськой, а католики — панской веры, но различия между руской и панской верой, кажется, никакого не признают, а с одинаковым чувством ходят как в церковь, так и в костел»
^Этнаграфія беларусаў. Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. / рэд. кал. В. Бандарчык і інш. — Менск, 1985. С. 81.
^Чаквін І. Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV—XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў) // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3—5 лютага 1993 года. Ч. I. — Менск, 1993. С. 48.
^Россия, Польша и Причерноморье в XV—XVIII вв. — М.: Наука, 1979. С. 48.
^Котлярчук А. С. Самосознание белорусов в литературных памятниках ХVІ—ХVІІІ вв. // Русь — Литва — Беларусь: Проблемы национального самосознания в историографии и культурологии. — Москва, 1997. С. 84.
^Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 261—262.
^Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 264.
^Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 301.
^Собрание сочинений Сенковского (Барона Брамбеуса). Т. 6. — СПб., 1859. С. 47—48/
^Sutkus D. Litvinizmas: istorija, prielaidos, perspektyvos // Karys. Nr. 1, 2020. P. 4.
^Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 2. Протарэнесанс і Адраджэнне / С. Санько [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі. — Менск: Беларус. навука, 2010. С. 527—528.
^Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 57.
^Генадзь Сагановіч. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. С. 23.
^Пазднякоў В. Вільня // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 441.
^Ліцкевіч А. Да пытання пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст. // ARCHE Пачатак. № 11—12, 2009. С. 72—75.
^Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 57.
^Пазднякоў В. Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 392.
^Алексеев, Л. В. Полоцкая земля в IX—XIII вв. (Очерки истории Северной Белоруссии). — М.: Наука, 1966. С. 167.
^Марзалюк І. Тэрміналогія этнічнай гісторыі Беларусі // Гістарычны альманах. Т. 9 (2003). С. 115.
^Дзярновіч А. Праблемы ідэнтыфікацыі беларускага і ўкраінскага сацыякультурнага і сацыялінгвістычнага комплексаў у прасторы ВКЛ // Пяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Том 5. = The Fifth International Congress of Belarusian Studies. Working Papers. Volume 5. — Kaunas: Vytautas Magnus University Press, 2016. С. 56.
^Чаквін І. Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV—XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў) // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3—5 лютага 1993 года. Ч. I. — Менск, 1993. С. 48—49.
^Чаквин И. В. Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов. — Минск: Беларуская навука, 2014. С. 172, 176.
^Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. — Менск, 2005. С. 5, 19.
^Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 321.
^Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. — Менск, 2005. С. 19.
^Георги И. Г. Описание всех обитающих в Российском государстве народов их житейских обрядов, обыкновений, одежд, жилищ, упражнений, забав, вероисповеданий и других достопамятностей. Ч. 4. — СПб, 1799. С. 385.
^Хаўстовіч М. Гісторыя беларускай літаратуры 30-40-х гг. XIX ст.: Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. устаноў. — Менск: БДУ, 2001. С. 18.
^Марозава С. Етос Унійної Церкви та національна ідентичність білорусів у XIX столітті // Ковчег. Науковий збірник статей з церковної історії. Ч. 4, 2003. С. 119.
^Кеппен П. Рец. на: Калайдович К., Строев П. Обстоятельное описание славяно-российских рукописей, хранящихся в Москве в библиотеке графа Федора Андреевича Толстова // Библиографические листы, 19. Санкт-Петербург, 1825. С. 267—268.
^Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб., 1827. С. 10.
^Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб., 1827. С. 11.
^Каченовский М. О снимке жалованной грамоты Великого князя Литовского Витовта каноникам виленским // Вестник Европы. № 22, 1828. С. 146.
^Строев П. М. Обстоятельное описание старопечатных книг славянских и российских. — Москва, 1829. С. 6, 80, 120.
^Шимкевич Ф. Корнеслов русского языка, сравненного со всеми главнейшими славянскими наречиями и с двадцатью четырьмя иностранными языками: удостоен Демидовской премии / сост. Федором Шимкевичем. — СПб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1842. С. XVII.
^Временник Императоркого московского общества истории и древностей российских. Кн. 19, 1854. С. 25.
^Погодин М. П. Записка о древнем языке русском // Известия Императорской академии наук по отделению русского языка и словестности. Т. 5, 1836. С. 82.
^Максимович М. А. История древней русской словесности. Кн. 1. — Киев, 1839. С. 97.
^Пенинский И. С. Славянская хрестоматия, или Избранные места из произведений древнего отечественного наречия. — СПб.: Тип. Деп. нар. прос., 1841. С. VI.
^Павловский И. Я. География Российской империи. Ч. 2. — Дерпт, 1843. С. 7.
^Зубрицкий Д. Критико-историческая повесть временных лет Червонной или Галицкой Руси. — М., 1845. С. 348.
^Сахаров И. П. Сказания русского народа. Т. 2. — СПб., 1849. С. 38, 77.
^Сахаров И. П. Сказания русского народа. Т. 2. — СПб., 1849. С. VIII.
^Сахаров И. П. Сказания русского народа. Т. 2. — СПб., 1849. С. 119.
^Ільїн О. Єпископ Анатолій (Станкевич) та виникнення білоруської національної ідеї // Сіверянський літопис. № 1, 2013. С. 33—34.
^Воспоминание о древнем православии Западной Руси. — Москва, 1867. С. 1.
^Воспоминание о древнем православии Западной Руси. — Москва, 1867. С. 23.
^Брусевіч А. Рэлігійныя матывы ў паэзіі Вінцэнта Каратынскага // Cлавянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : матэрыялы ХІІІ Міжнар. навук. канф., прысвеч. 100-годдзю БДУ і 90-годдзю з дня нарадж. чл.-кар. НАН Беларусі праф. А. Лойкі, Мінск, 28—29 кастр. 2021 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: С. Важнік (гал. рэд.) [і інш.]; навук. рэд. А. Бельскі. — Менск: БДУ, 2021. С. 283.
^Токць С. Беларуская вёска на мяжы эпох. Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства (па матэрыялах Гарадзеншчыны 19 — першай трэці 20 ст.). — Горадня: ГрДУ, 2003. С. 27.
^Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 71.
^Янчук Н. По Минской губернии (заметки из поездки в 1886 году). — Москва, 1889. С. 24.
^Шейн П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Т. 3. — СПб., 1902. С. 21.