Рухну | |
Царква на востраве | |
Месца | Балтыйскае мора |
---|---|
Плошча | 11,9 км² |
Найвышэйшы пункт | 28 м |
Краіна | Эстонія |
Вобласьць | Саарэмаа |
Насельніцтва (2009) | 64 |
Каардынаты | 57°48′ пн. ш. 23°15′ у. д. / 57.8° пн. ш. 23.25° у. д.Каардынаты: 57°48′ пн. ш. 23°15′ у. д. / 57.8° пн. ш. 23.25° у. д. |
Рухну |
Рухну (па-эстонску: Ruhnu, па-швэдзку: Runo, па-латыску: Ronu) — востраў у Рыскім заліве Балтыйскага мора. Плошча 11,9 км². Належыць Эстоніі.
Востраў, як і суседнія астравы Маанзундзкага архіпэлагу, быў у XI—XIX стагодзьдзях населены ў асноўным балтыйскімі швэдамі, якія яго пакінулі падчас Другой сусьветнай вайны. Тады ж прэтэнзіі на востраў выставіла і Латвія. Пры савецкай уладзе на востраве зьявілася шмат эстонскіх перасяленцаў (парадку 400 чалавек). Аднак, пасьля моцнага марскога шторму ў пачатку 1990-х гг. большасьць жыхароў эвакуіравалася. Паводле перапісу насельніцтва 2007 году на востраве пражывалі 64 жыхары.