Рыжок | |
2009 год | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Грыбы |
Падцарства | Найвышэйшыя грыбы |
Аддзел | Базыдыяльныя грыбы |
Кляса | Печурыцападобныя |
Атрад | Сыравежкападобныя[1] |
Сямейства | Сыравежкавыя |
Род | Малачай |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lactarius deliciosus Сэмюэл Грэй | |
Рыжок[2][3] — шапкавы базыдыяльны грыб з роду малачай сямейства сыравежкавых.
Быў пашыраны ў Амэрыцы і Эўразіі. У Беларусі трапляліся 2 формы рыжка: хваёвы — ў хваёвых лясах і яловы — ў ельніках. Пладаносіў у ліпені—кастрычніку. Быў каштоўным ядомым грыбам[4][5]. Іншыя назвы: рыжык і дэлікатэсны або смачны малачай[6].
Акругла-пукатая і аранжава-чырвоная шапка рыжыка з загнутым уніз краем і і канцэнтрычнымі, больш цёмнымі аранжавымі зонамі мела прамер да 13 см. У яловага рыжыка шапка мела сінявата-зямлістае адценьне. Потым шапка станавілася шырокалейкападобнай з роўным краем і выцьвітала з узростам. Жоўта-аранжавыя і прырослыя да ножкі пласьцінкі пры націсканьні зелянелі[4]. Шчыльная і аранжавая мякаць зелянела на зломе і мела смалісты пах і смак[7]. Аранжава-жоўты і няедкі малочны сок зелянеў на паветры. Цыліндрычная і ўнутры белая ножка мела аднолькавае з пласьцінкамі адценьне і зелянела пры дакрананьні. Шырокаэліпсоідныя і бародаўчатыя споры мелі сьветла-крэмавае адценьне[4].
Рыжкі спажывалі марынаванымі, салёнымі і сьвежымі[4]. Таксама іх варылі, смажылі і тушылі цягам 30 хвілінаў. Рыжок багаты на амінакісьлі, вітаміны і жалеза. Таксама ён зьмяшчаў супрацьвірусны антыбіётык лахтаравісьлін. Ужыцьцё рыжкоў спрыяла зьніжэньню халестэрыну і роўню цукру, нармалізацыі артэрыяльнага ціску і частасьці сэрцавых скарачэньняў[8].
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |