Рыкарду Куарэжма | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 верасьня 1983[1][2][3][…] (41 год)
| |
Рост | 175 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2003 2003—2004 2004—2008 2008—2010 2009 2010—2013 2013—2014 2014—2015 2015—2019 2019—2020 2020—2022 |
Спортынг Барсэлёна Порту Інтэрнацыянале → Чэлсі (арэнда) Бэшыкташ Аль-Аглі Порту Бэшыкташ Касымпаша Віторыя Гімарайнш |
59 (8) 22 (1) 114 (24) 24 (1) 4 (0) 46 (8) 10 (2) 42 (10) 108 (13) 26 (4) 51 (6) |
Зборныя | ||
2003—2018 | Партугалія | 80 (10) |
Рыка́рду Андра́дзі Куарэ́жма Бэрна́рду (па-партугальску: Ricardo Andrade Quaresma Bernardo; нарадзіўся 26 верасьня 1983 году, Лісабон, Партугалія) — колішні партугальскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.
Сваю кар’еру Рыкарду распачаў у 2001 годзе ў моладзевай акадэміі клюбу «Спортынг». У сэзоне 2000—2001 гадоў ён дэбютаваў у другой камандзе клюбу, а на наступны год пераведзены ў склад асноўнай каманды. Дэбют Рыкарду ў партугальскай супэрлізе прыйшоўся на матч супраць «Порту». У сэзоне 2002—2003 гадоў вынікі «Спортынга» не ўражвалі заўзятараў, якія абвінавачвалі ў гэтым трэнэра Ласла Бёлёні, які не выпускаў на поле адначасова Куарэжму й Крыштыяну Раналду.
У 2003 годзе Куарэжма быў прададзены ў «Барсэлёну» за 6 млн эўра. Ён дэбютаваў у складзе каталёнцаў ў таварыскім матчы супраць «Міляна», дзе забіў свой першы гол за клюб. Аднак зь цягам часу ўзаемаадносіны Рыкарду з галоўным трэнэрам «Барсэлёны» Франкам Райкаардам не заладзіліся, і Куарэжма зааявіў аб тым, што адмаўляецца выступаць за клюб, пакуль Райкаард не сыдзе з каманды.
У выніку Рыкарду пакінуў «Барсэлёну», якая атрымала Дэку з «Порту», а ў абмен аддала Куарэжму й 15 млн эўра. Сваю кар’еру ў «Порту» Куарэжма пачаў з голу ў Супэркубку УЭФА й пераможнага мяча ў браму «Бэнфікі» у матчы на Супэркубак Партугаліі.
1 верасьня 2008 году Рыкарду падпісаў пяцігадовы кантракт з італьянскім клюбам «Інтэрнацыянале» тэрмінам да 30 чэрвеня 2013 году[4]. Аднак за 2 няпоўныя гады ў складзе мілянцаў Куарэжма па розных прычынах, галоўнай зь якіх стаў недахоп трэнэрскага даверу, гэтак і ня здолеў наблізіцца да свайго ўзроўню часоў «Порту», правёўшы ў асноўным складзе нікчэмную колькасьць гульняў.
13 чэрвеня 2010 году Куарэжма перайшоў у турэцкі «Бэшыкташ», сума трансфэру склала 6 млн фунтаў[5]. Першыя галы за новы клюб Рыкарду забіў у матчах Лігі Эўропы 2010 году. У пачатку сакавіка 2012 году зьявілася інфармацыя, што Куарэжма адхілены ад працы з камандай пасьля сваркі з галоўным трэнэрам Карласам Карвалалам. Паводле паведамленьняў турэцкіх СМІ, прычынай сваркі паслужыла замена партугальца ў перапынку матчу Лігі Эўропы супраць мадрыдзкага «Атлетыка»[6]. Неўзабаве Куарэжма прынёс выбачэньні за свае выказваньні[7], у выніку чаго канфлікт быў вычарпаны, і гулец вярнуўся да гульняў за клюб. А затым стала вядома, што кіраўніцтва «Бэшыкташу» адправіла Карвалала ў адстаўку[8].
Куарежма вярнуўся ў «Порту» ў першы дзень 2014 году, больш за дзесяць тысяч заўзятараў віталі гульца на першай трэніроўцы[9]. Да вяртаньня Рыкарду правёў картокі час ў Дубаі, дзе гуляў за мясцовы клюб «Аль-Ахлі».
У нацыянальнай зборнай Партугаліі Рыкарду дэбютаваў у чэрвені 2003 году ва ўзросьце 20 гадоў у таварыскім матчы супраць зборнай Балівіі. 24 сакавіка 2007 году ён забіў свой першы гол за зборную ў гульні супраць зборнай Бэльгіі[10].
«Спортынг»:
«Порту»:
«Чэлсі»:
«Інтэрнацыянале»:
«Бэшыкташ»:
«Аль-Аглі»:
Партугалія: