Рыльскі манастыр | |
Інфармацыя пра манастыр | |
---|---|
Поўная назва | Рыльскі манастыр |
Канфэсія | праваслаўе |
Заснаваны | канец X ст. |
Людзі | |
Заснавальнік(і) | Ян Рыльскі |
Асобы | Нэафіт Рыльскі |
Месцазнаходжаньне | |
Разьмяшчэньне | Рыла, Кюстэндыльская вобласьць, Баўгарыя |
Каардынаты | 42°08′0″ пн. ш. 23°20′25″ у. д. / 42.13333° пн. ш. 23.34028° у. д.Каардынаты: 42°08′0″ пн. ш. 23°20′25″ у. д. / 42.13333° пн. ш. 23.34028° у. д. |
Рыльскі манастыр |
Ры́льскі манастыр (па-баўгарску: Рилски манастир) — гісторыка-архітэктурны комплекс у Баўгарыі, у гарах Рыла, непадалёк ад гораду Дупніца. Заснаваны ў 927—941 гадах манахам-пустэльнікам Іванам Рыльскім.
У XIV стагодзьдзі ў пэрыяд росквіту манастыра ўзьведзены архітэктурны комплекс (плошча 8,8 тыс. м²), які стаў вялікім дасягненьнем манумэнтальнай архітэктуры эпохі г. зв. баўгарскага адраджэньня. У Сярэднявеччы манастыр — цэнтар баўгарскай адукацыі й культуры. У часы турэцкага нашэсьця неаднаразова гарэў і рабаваўся. Моцна пацярпеў ад пажару 1833 году, адноўлены ў 1934—1960 гадах.
Звонку мае строгі крапасны характар. Жылыя карпусы ўтвараюць замкнёны 5-кутны ў пляне маляўнічы ўнутраны двор з ажурнымі аркадамі, калянадамі, адкрытымі галерэямі. Сярод архітэктурных помнікаў: каменная вежа Хрэля (1335, рэшткі старажытных росьпісаў), царква сьвятога Лукі (1799), саборны 5-купальны храм Раства Маці Божай (1834—1860 гг., майстар Павал) з 2-колернай муроўкай, лёгкай адкрытай заходняй галерэяй, хвалістымі абрысамі карнізаў (у інтэр’еры захаваліся росьпісы, разны дэкор; іканастас, 1839—1844 гг.). У музэі манастыра — багаты збор сярэднявечнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Рыльскі манастыр уключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Рыльскі манастыр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў