Рысунак[1][2], красьлюнак[3] (чарцёж[a]) — умоўная графічная выява якога-небудзь аб’екта (вырабу, мэханізму, будынка), выкананая і аформленая паводле вызначаных правілаў. Звычайна зьмяшчае некалькі выглядаў рысаванага аб’екта зь ягонымі артаганальнымі праекцыямі. У адрозьненьне ад малюнку, дакладна адлюстроўвае памеры (з улікам маштабу). Выконваецца ад рукі і ў адмысловых кампутарных праграмах.
Характарыстыкі рысунку — фармат і складанасьць выкананьня.
Адрозьніваюць наступныя віды рысункаў[4]: