Рытас Вільня

Рытас

Заснаваны 1997
Месцазнаходжаньне ВільняЛетува
Арэна Авія-Салюшнс-Груп-Арэна
Зьмяшчальнасьць: 11 000
Галоўны трэнэр Гедрус Жыбенас
Чэмпіянат Летувы
2023—2024 1 месца
Форма
Клюбныя колеры               


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Хатняя


Камандныя колеры


Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
(абнаўленьне: 15 траўня 2015)

«Рытас» (па-летувіску: Rytas) — летувіскі баскетбольны клюб, які базуецца ў горадзе Вільні. Заснаваны ў 1997 годзе. Адзін з самых тытулаваных летувіскіх клюбаў, які мае ня толькі перамогі ў айчынных спаборніцтвах, але, таксама, і ў міжнародных турнірах. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на «Авія-Салюшнс-Груп-Арэне» (зьмяшчальнасьць 11 тысячаў чалавек), у той час як ня топавыя матчы праходзяць на «Джып-Арэне» (зьмяшчальнасьць 2,5 тысячы чалавек), якая месьціцца побач з галоўнай пляцоўкай.

Гісторыя клюбу паходзіць ад 1964 году, калі ў Вільні быў заснаваны баскетбольны клюб «Статыба». «Статыба» прымаў удзел у чэмпіянатах СССР, найлепшым дасягненьнем клюбу зьяўляецца выніковы трэці радок у 1979 годзе. У 1997 годзе віленская газэта «Летувас Рытас» купіла клюб і пераназвала яго ў «Летувас Рытас».

Пасьля зьмены ўласьніка клюб загуляў мацней. У сэзоне 1998—1999 гадоў «Летувас Рытас» выйшаў у супэрфінал летувіскага чэмпіянату, але саступіў ковенскаму «Жальгірысу». Аднак ужо ў наступны сэзон «Летувас Рытас» перамог у супэрфінале «Жальгірыс» і стаў чэмпіёнам Летувы, перарваўшы шматгадовую гегемонію ковенскага клюбу. У 2002 годзе «Летувас Рытас» атрымаў перамогу ва ўпартай 7-матчавай сэрыі, якая скончылася ў овэртайме апошняга матчу. Гэты супэрфінал клюб зь Вільні правёў без свайго цэнтравога Робэртаса Яўтокаса, які трапіў у аварыю на матацыклі.

Сэзон 2004—2005 гадоў быў сэзонам вялікіх пераменаў для клюбу. Была пабудаваная новая хатняя арэна, «Авія-Салюшнс-Груп-Арэна», галоўным трэнэрам каманды ўпершыню стаў замежны спэцыяліст, да клюбу далучыліся 4 дасьведчаныя легіянэры. Усё гэта дало вынік і «Летувас Рытас» дамогся самага высокага дасягненьня за ўсю сваю гісторыю — атрымаў перамогу ў Кубку УЛЕБ і забясьпечыў сабе квіток на наступны сэзон Эўралігі.

  • Уладальнік Кубка УЛЕБ (3):
    • 2005, 2009
  • Пераможца Паўночнаэўрапейскай лігі:
    • 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]