Рычард Рамірэс | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 29 лютага 1960[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 чэрвеня 2013[1][2] (53 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | пячонкавая няздатнасьць[d] і лімфома[d] |
Грамадзянства | ![]() |
Месца вучобы | |
Занятак | сэрыйны забойца |
Навуковая сфэра | сатанізм[3] і serial murder[d][3] |
Вядомы як | Начны сталькер |
Рычард Лейва Муньос Рамірэс[4] (па-ангельску: Richard Ramírez, 29 лютага 1960 — 7 чэрвеня 2013), таксама вядомы як «Начны сталькер» — амэрыканскі сэрыйны забойца лацінаамэрыканскага паходжаньня. Забіў прынамсі 16 чалавек. Учыняў забойствы розных сацыяльных груп з асаблівай жорсткасьцю. Вызнаваў сатанізм[бел.(наркамаўка)] як сваю веру.
Нарадзіўся 29 лютага 1960 году ў Эль-Паса, штат Тэхас. Быў пятым і самым малодшым дзіцем у сям’і мэксыканскага эмігранта Хуліяна Рамірэса і мэксэканкі Мэрсэдэс Муньёс[5][6].
Псыхіятар Майкл Стоўн(en) апісвае Рамірэса як ”зробленага” псыхапата ў адрозьненьне ад ”прыроджанага” псыхапата. Ён кажа, што шызоіднае расстройства асобы Рамірэса спрыяла яго абыякавасьці да пакут сваіх ахвяр і таму, што ён не паддаецца лячэньню. Стоўн таксама заявіў, што Рамірэс некалькі разоў губляў прытомнасьць і ледзь не памёр, не дажыўшы да шасьці гадоў, у выніку чаго «пазьней разьвілася скроневая эпілепсія, агрэсыўнасьць і гіпэрсэксуальнасьць»[7].
У дзяцінстве ён пакутаваў на эпілепсію. Стаў ужываць лёгкія наркотыкі й паліць марыхуану ва ўзросьце 10 гадоў, да гэтага яго школьныя посьпехі былі сярэднія, пасьля ж яго пасьпяховасьць і дысцыпліна ўпалі канчаткова.[8]
Хуліян Рамірэс быў схільны да прыступаў гневу, якія рэгулярна прыводзілі да фізычнага гвалту. Ён рэгулярна зьбіваў сваю жонку й дзяцей. Ад цяжкіх кулакоў малады Рычард уцякаў на могілкі, часта спаў на магілах. Рычард пайшоў з дому й спаў на вуліцы, пакуль яго не прытуліла старэйшая сястра Рут. Яе муж Раберта, заўзяты наркаман, заахвоціў Рычарда да ЛСД і распавёў аб сатанізьме — акультным сьветапоглядзе, пасьлядоўнікам якога Рамірэс называў сябе да апошніх дзён жыцьця.
У 12 гадоў ён стаў праводзіць шмат часу са сваім стрыечным братам Мігелем Рамірэсам, вэтэранам вайны ў Віетнаме[9]. Вярнуўшыся з вайны, Мігель выхваляўся аповядамі аб тым, як ён катаваў і забіваў варожых салдат, і ў пацьверджаньне сваіх словаў паказваў брату палароідныя здымкі зьнявечаных ахвяр вайны. Мігель навучыў брата паліць марыхуану. 4 мая 1973 году Рычард стаў сьведкам сваркі паміж сваім стрыечным братам і яго жонкай. Сварка скончылася тым, што Мігель забіў сваю жонку, стрэліўшы ёй ва ўпор у твар. Кроў пры гэтым запырскала юнаму Рычарду твар. Гэта забойства й сам брат у цэлым моцна паўплывалі на псыхаэмацыйны стан Рычарда. Пасьля ўбачанага забойства Рамірэс замкнуўся ў сабе.[10]
Пайшоў з 9 класа школы. Захапляўся цяжкай музыкай і акультызмам.
Хуліян Рамірэс (па-ангельску: Julián Tapia Ramirez) быў эмігрантам з Мэксыкі, які пасяліўся ў Эль-Паса, Тэхас. Ён быў сямейным чалавекам зь пяцьцю дзецьмі. Аднак ён часта паддаваўся прыступам гневу, што прыводзіла да фізычнага насільля ў адносінах да жонкі й дзяцей. Ён рэгулярна зьбіваў сваю жонку й дзяцей[11]. Ёсьць інфармацыя, што Хуліян Рамірэс прывязваў Рычарда да крыжа на могілках і зьдзекаваўся зь іх. Гэта стварыла атмасфэру страху й няўпэўненасьці ў сям’і, што нэгатыўна паўплывала на Рычарда.
Працаваў чыгуначнікам.[6]