Рэал Мадрыд (баскетбольны клюб)

Рэал

Заснаваны 1931
Месцазнаходжаньне МадрыдГішпанія
Арэна Палац спорту
Зьмяшчальнасьць: 15 000
Галоўны трэнэр Чус Матэо
Чэмпіянат Ліга АБК
Форма
Клюбныя колеры               
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Рэал» (па-гішпанску: Real Madrid Baloncesto) — гішпанскі баскетбольны клюб з Мадрыду. Уваходзіць у склад шматспартовага футбольнага клюбу «Рэалу». Каманда спаборнічае ў Лізе АБК і Эўралізе. Уважаецца найвялікшым баскетбольным клюбам у Эўропе[1][2]. «Рэал» на сёньня займае першы радок у эўрапейскім рэйтынгу прафэсійных баскетбольных клюбаў.

Матч «Рэалу» ў 1965 годзе.

Прынамсі паўстагодзьдзя Мадрыд быў сьцяганосцам эўрапейскага баскетболу, стаўшы шматразовымі ўладальнікамі Кубкаў эўрапейскіх у 1960-я і 1970-я гады. Яшчэ больш тытулаў «Рэал» узяў у Гішпаніі, стаўшы чэмпіёнам краіны з 1957 па 1986 гады ажно 25 разоў. Амаль кожны раз, калі мадрыдзкі клюб браў удзел у эўрапейскіх спаборніцтвах найвышэйшага ўзроўню, ён здабываў які-небудзь трафэй. Зоркамі таго часу былі Эміліяна Радрыгес, Кліфард Люйк, Ўэйн Брабэндэр, Ўолт Шчэрбяк, Хуан Антоніё Карбалян, Дражан Пэтравіч і Мірза Дэлібашыч.

«Рэал» здабыў Кубак Сапорты ў 1992 годзе, перамогшы ПАОК. Толькі калі Арвідас Сабоніс далучыўся да мадрыдцаў, яны ў 1995 годзе здабылі свой восьмы тытул чэмпіёнаў Эўралізе, перамогшы ў фінале грэцкі «Алімпіякос». У наступны раз Мадрыд выйграў Кубак Сапорты ў 1997 годзе ў матчы супраць «Вэроны», але ў наступных гадах клюб больш ня быў пераможцам эўрапейскіх трафэяў. «Рэал» па-ранейшаму меў посьпехі ў Гішпаніі, здабыўшы перамогі ў айчынным чэмпіянаце ў 2000 і 2005 гадах. Усё зьмянілася ў 2007 годзе, калі галоўным трэнэрам клюбу быў прызначаны Жаан Пляза. З дапамогай такіх гульцоў, як то Лу Булак, Фэліпэ Рэес і Алекс Мумбру, «Рэал» дадаў у свой сьпіс узнагародаў новы трафэй, як то Кубак УЛЭБ, выгуляўшы ў фінале «Летувас Рытас» зь лікам 75:87 у 2007 годзе.

У эпоху Паблё Ляса «Рэал» здолеў знайсьці стабільны посьпех. Гішпанскія гульцы найвышэйшай клясы таго часу, як то Сэрхіё Радрыгес і Рудзі Фэрнандэс, былі набытыя клюбам. Акрамя таго, да каманды прыядналіся Нікала Міроціч і Сэрхіё Люль, стаўшы галоўнай моцай мадрыдзкай каманды. 17 траўня 2015 году, пасьля 20 гадоў, клюб зноў стаў пераможцам Эўралігі. У фінале «Рэал» перамог грэцкі «Алімпіякос», а аргентынскі легіянэр мадрыдцаў Андрэс Носіёні быў названы самым каштоўным гульцом Фіналу чатырох. Агулам, маючы зорных гульцоў у складзе, «Рэал» узяў шэсьць Кубкаў Гішпаніі, сем Супэркубкаў Гішпаніі, шэсьць чэмпіёнстваў краіны, здабыў дзьве перамогі Эўралігі і адзін Міжкантынэнтальны кубак ФІБА.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]